Ключыкавыя

Ключыкавыя (Primulaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 53 роды і 2790 відаў[1].

Ключыкавыя
Першацьвет веснавы (Primula veris) — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадВерасакветныя (Ericales)
СямействаКлючыкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Primulaceae Batsch ex Borkh.
ITIS 23929 ·

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — аднагадовыя або шматгадовыя травы, рэдка хмызьнякі. Лісьце ў асноўным прыкаранёвае, рэдка сьцяблёвае, чарговае, супратыўнае альбо ў кольцах, простае, суцэльнае або падзеленае, прылісткі адсутнічаюць. Кветкі ў суквецьці або адзіночныя, маюць (4)5(9) частак. Плод — каробачка. Насеньне шмат ці мала[2][3].

Арэал

Распаўсюджваньне: ва ўсім сьвеце, ў асноўным ва ўмераных і горных раёнах паўночнага паўшар’я[2][3][4].

Крыніцы