Кляс Понтус Арнальдсан

Кляс По́нтус А́рнальдсан (па-швэдзку: Klas Pontus Arnoldson; 21 кастрычніка (у некаторых крыніцах 27 кастрычніка[8][9][10][11]) 1844, Гётэборг — 20 лютага 1916, Стакгольм) — швэдзкі пісьменьнік, журналіст, палітык і пацыфіст, сумесна з Фрэдрыкам Баэрам ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (1908). Быў заснавальнікам і першым старшынём Швэдзкага саюзу міру і арбітражу, створанага ў 1883 годзе. Пачынаў кар'еру служачым чыгуначнай станцыі (1871-1881), быў павышаны да начальніка станцыі[8]. Пасьля заняўся палітыкай. Дэпутат рыксдага ад 1882 да 1887. Падтрымліваў нэўтральнасьць краін Паўночнай Эўропы. Быў рэдактарам пэрыядычных выданьняў «Tiden», «Fredsvännen», «Nordsvenska Dag­bladet». Аўтар твораў, прысьвечаных праблеме дасягненьня міру, народаўладзьдзя, свабодзе ды талерантнасьці, напрыклад кнігі «Надзея вякоў» («Seklernas hopp», 1901)[9]. У 1905 годзе адыграў значную ролю ў мірным вырашэньні пытаньня аб скасаваньні Швэдзка-нарвэскай уніі.

Кляс Понтус Арнальдсан
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 21 кастрычніка 1844(1844-10-21)[1][2]
Памёр 20 лютага 1916(1916-02-20)[2][4][5][…] (71 год)
Стакгольм, Швэцыя
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці палітык, публіцыст
Мова швэдзкая мова
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія міру

Крыніцы

Літаратура

  • Лауреаты Нобелевской премии : В 2 кн. / [Редкол.: Губский Е. Ф. (отв. ред.) и др. ; Вступ. статьи О. Уитмена, К. Г. Бернхарда]. — М.: Прогресс, 1992. — 740 с. — ISBN 5-01-002539-6 [Кн. 1]: А - Л.
  • Ларина О. В. [и др.] Лауреаты Нобелевской премии. — Москва: Дом Славян. кн., 2006. — 862 с. — ISBN 5-85550-115-9
  • Блох А. М. Советский Союз в интерьере нобелевских премий : факты. Документы. Размышления. Комментарии. — Изд. 2-е. — Москва: Физматлит, 2005. — 878 с. — ISBN 5-9221-0527-2