Крумкач (верш)

верш Эдгара По

«Крумкач» (па-ангельску: The Raven) — адзін з найбольш вядомых вершаў амэрыканскага паэта і пісьменьніка Эдгара Алана По, упершыню апублікаваны ў 1845 годзе. Твор адзначаецца музыкальнасьцю, стылізаванасьцю мовы, звышнатуральнай атмасфэрай і апісвае таямнічы візіт гаваркога крумкача да апантанелага закаханага, даводзячы яго пакрысе да стану вар’яцтва. Закаханы часьцей за ўсё атаясамліваецца са студэнтам[1][2], які пакутуе ад страты сваёй каханай Лінор. Седзячы на бюсьце Паляды, крумкач падахвочвае яго душэўныя пакуты, пастаянна паўтараючы слова «Nevermore». У паэме выкарыстаны шэраг фальклёрных і клясычных адсылак.

Крумкач
The Raven
Ілюстрацыя Гюстава Дарэ да «Крумкача»
Жанр: верш
Аўтар: Эдгар Алан По
Мова арыгіналу: ангельская
Публікацыя: 29 сьнежня 1845
Выдавецтва: New-York Mirror[d]
Пераклад на беларускую: А. Мінкін
А. Хадановіч
Электронная вэрсія
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

По сьцьвярджаў, што гэты верш пісаўся «з дакладнасьцю і жорсткай пасьлядоўнасьцю, зь якімі рашаюць матэматычныя задачы», імкнучыся напісаць верш, які б задавальніў адначасова і літаратурназнаўчыя, і папулярныя густы, як ён адзначаў у сваім эсэ «Філязофія творчасьці». Да стварэньня верша Эдгара По натхніў гаворачы крумкач з навэлы Чарлза Дыкенза «Барнабі Радж»[3]. Складаны рытм і вершаваны памер По пазычыў зь верша Элізабэт Барэт «Заляцаньне да Лэдзі Геральдыны». Аўтар таксама выкарыстоўвае нутраную рыфму і алітэрацыю.

«Крумкач» быў апублікаваны 29 студзеня 1845 году ў газэце «New York Evening Mirror». Публікацыя гэтага верша зрабіла По вельмі папулярным цягам яго жыцьця, хоць і не прынесла значнай фінансавай выгады. «Крумкач» зьяўляецца адным з найвядомейшых калі-колечы напісаных вершаў[4].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Крумкач (верш)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў