Крыстаф Баўмгартнэр

аўстрыйскі футбаліст

Кры́стаф Баўмга́ртнэр (па-нямецку: Christoph Baumgartner; нар. 1 жніўня 1999 году) — аўстрыйскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і нападнік нямецкага клюбу «РБ Ляйпцыг» і нацыянальнай зборнай Аўстрыі.

Крыстаф Баўмгартнэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся1 жніўня 1999(1999-08-01)[1][2] (24 гады)
Рост1,78 м
Пазыцыяпаўабаронца
Клюбная інфармацыя
КлюбРБ Ляйпцыг
Нумар14
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2018—2019
2019—2023
2023—
Гофэнгайм-2
Гофэнгайм
РБ Ляйпцыг
18 (6)
121 (27)
32 (5)
Зборныя
2020—Аўстрыя36 (13)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 траўня 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
26 сакавіка 2024.

Кар’ера

Клюбная

Баўмгартнэр навучаўся футболу ў акадэміях аўстрыйскіх клюбаў «Горн» і «Санкт-Пёльтэн». Пазьней далучыўся да футбольнай акадэміі нямецкага «Гофэнгайму». Да асноўнай каманды клюбу далучыўся ў студзені 2019 году[3]. Дэбютаваў за дружыну 11 траўня 2019 году ў матчы Бундэсьлігі супраць «Вэрдэру», зьявіўшыся на замену ў другім тайме замест Надыма Аміры[4]. У чэрвені 2023 году прыяднаўся да клюбу «РБ Ляйпцыг», склаўшы пяцігадовы кантракт[5][6].

Міжнародная

У 2016 годзе ў складзе юнацкай зборнай Аўстрыі Баўмгартнэр браў удзел у юнацкім чэмпіянаце Эўропы, які ладзіўся ў Азэрбайджане. На турніры ён згуляў у матчах супраць зборных Босьніі і Герцагавіны, Украіны, Нямеччыны і Партугаліі. У паядынку супраць басьнійцаў Крыстаф вызначыўся забітым голам. Таксама футбаліст спаборнічаў у складзе моладзевай зборнай краіны ў чэмпіянаце Эўропы ў Італіі.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі