Ладзьдзя (шахматы)

шахматы

Ладзьдзя́[1], ве́жа[2], тура́ (Unicode: , ) — цяжкая шахматная фігура. Яна каштуе прыкладна 5 латнікаў. Дзьве ладзьдзі прыблізна роўныя па сіле тром лёгкім фігурам альбо візыру (ці нават мацнейшыя за яго).

Хады ладзьдзі

У пачатку партыі ладзьдзі займаюць палі a1 і h1 (белыя ладзьдзі), a8 і h8 (чорныя ладзьдзі). Ладзьдзя можа хадзіць на любую колькасьць палёў па гарызанталі ці па вэртыкалі пры ўмове, што на ейнай дарозе няма фігураў.

Ладзьдзя ў шахматнай партыі

Шахматныя фігуры
Кароль
Візыр
Ладзьдзя
Афіцэр
Вершнік
Латнік

Ролю ладзьдзяў у шахматнай гульні немагчыма пераацаніць. Нягледзячы на тое, што ў дэбюце яны не разьвітыя, ладзьдзі могуць удзельнічаць у ракіроўцы, пасьля чаго ў мітэльшпілі блякуюць вэртыкалі ў пазыцыйнай барацьбе. У эндшпілі ладзьдзі часта падтрымліваюць праходных візыраў і ўдзельнічаюць у адразаньні варожага караля ад некаторай часткі дошкі. Каралём і ладзьдзёй можна паставіць мат, але, нягледзячы на гэта, ладзейныя эндшпілі лічаць самымі складанымі.

Этымалёгія

У шатранджы існавала фігура рух, якая па форме нагадвала карабель. Верагодна, таму ў славянаў прыжылася назва «ладзьдзя»[3]. У Заходняй Эўропе вядомая пад назвай «вежа» (па-гішпанску: torre, па-італьянску: torre, па-нямецку: turm)[4]. Адсюль, у сваю чаргу, размоўная назва ладзьдзі — «тура́». Даўней турой называлі асадную вежу, якая прымянялася пры штурме крэпасьцяў.

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Ладзьдзя (шахматы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў