Ладзіслаў Надзь

Славацкі хакеіст

Ладзіслаў Надзь (па-славацку: Ladislav Nagy; нарадзіўся 1 чэрвеня 1979 году) — колішні славацкі хакеіст, гулец зборнай Славаччыны.

Ладзіслаў Надзь
Рост180 см
Вага87 кг
ПазыцыяЛевы нападнік
Кідок/Ловылевай
Грамадзянства
Дата нараджэньня1 чэрвеня 1979 (45 гадоў)
Месца нараджэньняШаца, Чэхаславаччына
Нацыянальная зборнаяСлаваччына
Драфт НХЛ177-ы, 1997
Сэнт-Луіс Блюз
Гульнявая кар’ера1996—2019

Кар’ера

Кар’ера Ладзіслава пачалася ў 1995 годзе ў клюбе Славацкай экстралігі «Кошыцы». У 1997 року ён быў задрафтаваны «Сэнт-Луісам» пад 177-м нумарам, пасьля чаго пераехаў у Паўночную Амэрыку і ў сэзоне 1998—1999 рокаў выступаў у клюбе Галоўнай юніёрскай хакейнай лігі Квэбэку «Галіфакс Музгэдз», у якім стаў найлепшым бамбардырам з 71 шайбамі. Пазьней у гэтым сэзоне адбыўся ягоны прафэсійны дэбют у плэй-оф АХЛ за «Ўустэр Айс Кэтс». У 1999—2001 Надзь гуляў за «Блюз», а пасьля быў абменены ў «Фінікс Каётыз»[2].

Падчас лакаўту 2004—2005 гуляў за «Кошыцы» і швэдзкую «Муру ІК».

12 лютага 2007 Надзь быў абменены ў «Далас Старз»[3], але 2 ліпеня 2007, паказаўшы ня надта здавальняючыя вынікі[4], падпісаў угоду з «Лос-Анджэлес Кінгс»[5]. У ім з-за траўмы ён здолеў згуляць толькі ў 38 гульнях сэзону 2007—2008 рокаў.

18 жніўня 2008 Ладзіслаў Надзь заключыў двухгадовы кантракт з клюбам КХЛ «Северсталь Чарапавец». Праз два сэзоны перайшоў у славацкі «Попрад». У сьнежні 2010 перайшоў у швэдзкі «Мода Хокі Эрншэльдсьвік» да канца сэзону[6].

У ліпені 2011 падпісаў дамову з дэбютантам КХЛ «Львом» з Попраду[7], дзе атрымаў страсеньне мозгу. Клюб, які палічыў, што Ладзіслаў Надзь сымулюе хваробу, разьвітаўся зь ім 31 сьнежня 2011[8]. Вылечыўшыся, падпісаў кантракт зь менскім «Дынама». Перад сэзонам 2012—2013 рокаў перайшоў у швэдзкі «Мода»[9].

1 жніўня 2013 Надзь вярнуўся ў родны клюб «Кошыцы» на сэзон 2013—2014[10], пасьля 22 гульняў перайшоў у фінскі «Ёкерыт», за які правёў 34 сустрэчы.

Па сканчэньні кантракту падпісаў двухгадовую дамову з «Слованам Браціслава».

Статыстыка

Рэгулярны сэзонПлэй-оф
СэзонКлюбЛігаГШППтПэнГШППтПэн
1996-97Драган ПрэшаўСКЭ11651110
1997-98КошыцыСКЭ2919153441112466
1998-99Галіфакс МусхэдзГЮХЛК637155126148533618
Ўустэр Айс КэтзАХЛ32240
1999-00Ўустэр Айс КэтзАХЛ692328516721010
1999-00Сэнт-Луіс БлюзНХЛ11246261120
2000-01Ўустэр Айс КэтзАХЛ206142036
2000-01Сэнт-Люіс БлюзНХЛ40881620
Фінікс КаётызНХЛ60112
2001-02Фінікс КаётызНХЛ7423194250500021
2002-03КошыцыСКЭ12130
2002-03Фінікс КаётызНХЛ8022355792
2003-04Фінікс КаётызНХЛ5524285246
2004-05КошыцыСКЭ18971640
Мура ІКШЭС1944822
2005-06Фінікс КаётызНХЛ5115415674
2006-07Фінікс КаётызНХЛ558334148
Далас СтарзНХЛ2541014671122
2007-08Лос-Анджэлес КінгсНХЛ389172618
2008-09Северсталь ЧарапавецКХЛ4551419103
2009-10Северсталь ЧарапавецКХЛ449132236
2010-11ШКП ПопрадСКЭ24121729107
Мода ХокіШЭС25121224461034716
2011-12Леў ПопрадКХЛ307121959
Дынама МенскКХЛ12145840002
2012-13Мода ХокіШЭС49715223251122
2013-14КошыцыСКЭ229142334-----
ЁкерытСМ3412203216200029
Агулам у НХЛ4351151963113581822423
Агулам у КХЛ13122446620640002

Зборная

Спартовыя ўзнагароды
Чэмпіянат сьвету
ЗолатаГетэборг 2002
БронзаХэльсынкі 2003
Моладзевы чэмпіянат сьвету
БронзаВініпэг 1999
РокЗборнаяСпаборніцтваГШППтПэн
1998СлаваччынаМЧС662812
1999СлаваччынаМЧС64376
2001СлаваччынаЧС72136
2002СлаваччынаЧС61346
2003СлаваччынаЧС944810
2004СлаваччынаКС41010
2009СлаваччынаЧС61232
Агулам за моладзевую зборную121051518
Агулам за зборную329101924

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі