Лэстэр Боўлз Пірсан

Лэ́стэр Боўлз Пі́рсан (23 красавіка 1897, Таронта — 27 сьнежня 1972, Атава) — канадзкі прафэсар, гісторык ды дзяржаўны дзяяч. Прэм’ер-міністар Канады (1963—1968).

Лэстэр Боўлз Пірсан
па-ангельску: Lester Bowles Pearson
Лэстэр Боўлз Пірсан
Дата нараджэньня 23 красавіка 1897(1897-04-23)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Таронта
Дата сьмерці 27 сьнежня 1972(1972-12-27)[1][3][4][…] (75 гадоў)
Месца сьмерці Атава
Прычына сьмерці рак печані[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Таронтаўскі ўнівэрсытэт
Оксфардзкі ўнівэрсытэт
Занятак палітык, хакеіст, дыплямат, гісторык, вайсковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Вядомы як дыплямат, палітык, салдат
Дзеці Geoffrey Pearson[d]
Узнагароды
Нобэлеўская прэмія
Кампаньён ордэна Канады
Кампаньён ордэна Канады
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Кавалер ордэна Брытанскай імпэрыі
Ордэн Заслуг
Ордэн Заслуг
Подпіс Выява аўтографу

Кар’еру пачынаў у дыпляматычнай службе, з 1941 году працаваў у МЗС Канады, з 1945 году амбасадар Канады ў ЗША, кіраўнік канадзкай дэлегацыі ў ААН (1948—1952), старшыня Генэральнай Асамблеі ААН (1952—1953).

Атрымаў Нобэлеўскую прэмію міру (1957) за свае намаганьні па мірным урэгуляваньні Суэцкага крызісу. Таксама атрымаў ордэн Брытанскай імпэрыі[5], а ў 1971 годзе атрымаў брытанскі ордэн Заслуг[6].

З 1948 году сябра парлямэнту, дэпутат ад Лібэральнай партыі, працаваў у кабінэце Сэн-Лярана, пасьля паразы лібэралаў на выбарах 1958 году стаў кіраўніком партыі. Лічыцца адным са стваральнікаў сучаснай сыстэмы сацыяльнага забесьпячэньня Канады, увёў у абарачэньне канадзкі сьцяг і гімн.

Крыніцы

Папярэднік
Джон Дыфэнбэйкер
Прэм’ер-міністар Канады
1963—1968
Наступнік
П’ер Трудо