Людовік XVI

кароль Францыі

Людо́вік XVI (па-француску: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фэрдынанда. Пры ім пасьля скліканьня Генэральных штатаў ў 1789 пачалася Вялікая Француская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў канстытуцыю 1791 году, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянэраў і нават паспрабаваў бегчы з краіны. 21 верасьня 1792 году скінуты, аддадзены суду Канвэнта і пакараны на гільяціне.

Людовік XVI
герцаг[d]
 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся23 жніўня 1754(1754-08-23)[1][2][3][…],
Памёр21 студзеня 1793(1793-01-21)[1][2][3][…] (38 гадоў),
Пахаваны
НашчадкіМарыя Тэрэза Бурбонская[d], Людавік Жазэф[d][4], Людовік XVII[d][4] і Сафія Алена Бэатрыса Бурбонская[d]
ДынастыяБурбоны[d]
СужэнецМарыя Антуанэта
БацькаЛюдовік Фэрдынанд Бурбон[d][5]
МаціМарыя Жазэфа Саская[d][5]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
ПодпісВыява аўтографу

Пасьля зьвяржэньня рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозьвішча Капэт (франц. Capet), ад імя яго продка Гуга Капэта, заснавальніка дынастыі Капэтынгаў (галіной якой зьяўляецца дынастыя Бурбонаў).

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Людовік XVIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў