Людовік XVI

кароль Францыі і Навары (1774—1792)

Людовік XVI (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фердынанда. Пры ім, пасля склікання Генеральных штатаў ў 1789 годзе, пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў Канстытуцыю 1791 года, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянераў і нават паспрабаваў збегчы з краіны. 21 верасня 1792 года скінуты, аддадзены суду Канвента і пакараны на гільяціне.

Людовік XVI
фр.: Louis XVI
кароль Францыі і Навары[d]
10 мая 1774 — 4 верасня 1791
ПапярэднікЛюдовік XV
кароль французаў[d]
4 верасня 1791 — 10 жніўня 1792
17-ы французскі сукнязь Андоры[d]
10 мая 1774 — 10 жніўня 1792
Сумесна зJoaquín de Santiyán y Valdivielso[d]
ПапярэднікЛюдовік XV
ПераемнікНапалеон I Банапарт
Grand Master of the Order of Our Lady of Mount Carmel and Saint Lazarus of Jerusalem[d]
15 ліпеня 1757 — 1772
ПапярэднікЛюдовік дэ Бурбон, герцаг Арлеанскі
ПераемнікЛюдовік XVIII
Нараджэнне23 жніўня 1754(1754-08-23)[1][2][…]
Смерць21 студзеня 1793(1793-01-21)[1][2][…] (38 гадоў)
Месца пахавання
РодБурбоны
БацькаЛюдовік Фердынанд[d][3]
МаціМарыя Жазефа Саксонская[d][3]
ЖонкаМарыя Антуанета[4]
ДзеціМарыя Тэрэза Французская[d], Людовік Жазеф[d][5], Людовік XVII[5] і Сафія Алена Беатрыса Французская[d]
Веравызнаннекаталіцтва
Дзейнасцьпалітык, кіраўнік, калекцыянер мастацтва, манарх
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Knight of the Order of the Holy Spirit Knight of the Order of Saint-Michel
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка Гуга Капета, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з'яўляецца дынастыя Бурбонаў).

Асоба, раннія гады

Людовіка XVI характарызавалі як чалавека дабрадушнага, прыемнага, але слабага лідара з нерашучым характарам і нязначным розумам. У адрозненне ад сваёй жонкі каралевы Марыі-Антуанэты, ён не ўмеў трымацца велічна, яго хада нагадвала хаду селяніна. Дзед Людовік XV не любіў яго за адмоўнае стаўленне да прыдворнага жыцця і пагарду да Дзюбары і трымаў удалечыні ад дзяржаўны спраў. Выхаванне, атрыманае ад Вагюёна, дала Людовіку мала тэарэтычных і практычных ведаў. Найвялікшую схільнасць ён меў да фізічных заняткаў, асабіста да слясарнай справы і палявання. Нягледзячы на распусту каралеўскага двара, ён захаваў чысціню нораваў, вылучаўся шчырасцю, прастатой у зносінах і знявагай да раскошы. Ён узышоў на сталец са шчырым намерам знішчыць наяўныя ў Францыі злоўжыванні, але не меў сілы, цвёрдасці і рашучасці да радыкальных рэформаў. Ён увесь час трапляў пад уплыў людзей з акружэння — то цётак, то братоў, то міністраў, то каралевы.

Рэформы Цюрго

Чуткі пра шчырасць і добрыя намеры ўзбудзілі ў народзе надзею на змены. І праўда, першым дзеяннем Людовіка было выдаленне з пасадаў былых міністраў, але выбар новага першага міністра быў няўдалым: выкліканы з адстаўкі 72-гадовы граф Марэпа неахвотна пайшоў шляхам рэформ і пры першай магчымасці звярнуў убок.

Былі адмененыя феадальныя падаткі ў 40 млн і знішчаныя droits de joyeux avènement, то бок асабістыя каралеўскія прывілеі перад законам, ліквідаваныя сінекуры, скарочаны прыдворныя выдаткі. На чале кіравання былі пастаўлены таленавітыя патрыёты, такія як Цюрго і Мальзерб. Намаганнямі Цюрго было ўсталявана раўнапраўе падаткаў, распаўсюджанне пазямельнага падатку на прывілеяваныя саслоўі, уведзены выкуп феадальных павіннасцяў, уведзеная свабода хлебнага гандлю, адменены ўнутраныя мытні, цэхі, гандлёвыя манаполіі, здзейснены пераўтварэнні ва ўсіх галінах народнага жыцця. Мальзэрб імкнуўся знішчыць lettres de cachet, усталяваць свабоду сумлення.

Але супраць перамен паднялося дваранства, духавенства і парламент, які складаўся пераважна з людзей, матэрыяльна зацікаўленых ў адсутнасці перамен. Цюрго быў адхілены, хаця кароль казаў пра яго: «Толькі я і Цюрго любім народ». Адсутнасць глыбокіх, даведзеных да канца рэформ, панаванне рэтраградных тэндэнцый у пазнейшай палітыцы і сталі прычынай рэвалюцыі.

Зноскі

  • а б Kindred Britain
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • а б Union List of Artist Names — 2021. Праверана 22 мая 2021.
  • Літаратура

    • Soulavie, «Mémoires du règne de L. XVI» (П., 1801);
    • Bournisseaux, «Hist. de L. XVI» (П., 1829);
    • Tocqueville, «Coup d'oeil sur le règne de L. XVI» (П., 1850);
    • Droz, «Hist. du règne de L. XVI» (П., 1839—1842, 2 выд. 1858);
    • Jobez, «La France sous L. XVI» (1877);
    • Semichon, «Les réformes sous L. XVI» (П.);
    • Amy-Cherest, «La chute de l'ancien régime» (П., 1884 и сл.);
    • Gertanner, «Schilderung des häusslichen Lebens, des Characters und der Regierung L. XVI» (Б., 1793);
    • Barrière, «La cour et la ville sous L. XIV, XV et XVI» (П., 1829);
    • Cléry, "Journal de la captivité " (Л., 1798);
    • Nicolardot, «Journal de L. XVI» (1873).
    Каралі і імператары Францыі (987—1870)
    Капетынгі (987—1328)
    9879961031106011081137118012231226
      Гуга КапетРоберт IIГенрых IФіліп IЛюдовік VIЛюдовік VIIФіліп IIЛюдовік VIII  
    12261270128513141316131613221328
      Людовік IXФіліп IIIФіліп IVЛюдовік XІаан IФіліп VКарл IV  
    Валуа (1328—1589)
    13281350136413801422146114831498
      Філіп VIІаан IIКарл VКарл VIКарл VIIЛюдовік XIКарл VIII  
    1498151515471559156015741589
      Людовік XIIФранцыск IГенрых IIФранцыск IIКарл IXГенрых III  
    Бурбоны (1589—1792)
    158916101643171517741792
      Генрых IVЛюдовік XIIIЛюдовік XIVЛюдовік XVЛюдовік XVI  
    17921804181418241830184818521870
       — Напалеон I
    (Першая імперыя,
    Банапарты)
    Людовік XVIII
    (Рэстаўрацыя,
    Бурбоны)
    Карл X
    (Рэстаўрацыя,
    Бурбоны)
    Луі-Філіп I
    (Ліпеньская манархія,
    Арлеанскі дом)
    Напалеон III
    (Другая імперыя,
    Банапарты)
      
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)