Лягроньнё

Лягроньнё (па-гішпанску: Logroño) — горад на поўначы Гішпаніі на рацэ Эбра. Месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Рыёха, адміністрацыйным цэнтрам якой і зьяўляецца. Колькасьць насельніцтва на 2012 год складала амаль 153,5 тысячаў чалавек. Горад зьяўляецца цэнтрам гандлю віна Рыёха, якім славіцца ўсё навакольле.

Лягроньнё
гішп. Logroño
Лягроньнё
Герб ЛягроньнёСьцяг Лягроньнё


Краіна:Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць:Рыёха
Плошча:79,57 км²
Вышыня:384 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць:153 402 чал.
шчыльнасьць:1927,89 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:941
Паштовы індэкс:26001–26009
Геаграфічныя каардынаты:42°28′12″ пн. ш. 2°26′44″ з. д. / 42.47° пн. ш. 2.44556° з. д. / 42.47; -2.44556 2°26′44″ з. д. / 42.47° пн. ш. 2.44556° з. д. / 42.47; -2.44556
Лягроньнё на мапе Гішпаніі
Лягроньнё
Лягроньнё
Лягроньнё
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.logro-o.org/

Гісторыя

Лягроньнё зьяўляецца старым паселішчам. Спачатку ён быў мястэчкам, якое кантралявалі рымляне, а затым — кельты. Зь X стагодзьдзя Лягроньнё аспрэчвалася паміж каралямі Навары й Кастыліі, але ў канчатковым выпадку быў далучаны да Кастыліі. Альфонса VI Кастыльскі прадаставіў Лягроньнё ў 1095 годзе Хартыю правоў, якая служыла ў якасьці мадэлі для іншых гішпанскіх гарадоў. У 1609 і 1610 гадоў горад быў галоўнай рэзыдэнцыяй басконскага пагразьдзяленьня гішпанскай інквізыцыі.

Эканоміка

Лягроньнё зьяўляецца гандлёвым і фінансавым цэнтрам супольнасьці Рыёха. Ейная эканоміка ў значнай ступені залежыць ад гандлю віном.

Гарады-сябры

Вонкавыя спасылкі

Лягроньнёсховішча мультымэдыйных матэрыялаў