Ляднік

халоднае памяшканьне для захоўваньня прадуктаў

Ляднік — гаспадарчае памяшканьне, ёмістасьць ці шафа, дзе захоўваецца нізкая ў параўнаньні з вакольнай тэмпэратура. Служыла для захоўваньня прадуктаў да вынаходніцтва халадзільніка.

Ляднік у музэі Айхграбэну (Аўстрыя)

Паходжаньне

Зьбіраньне ільду

Леднікі выкарыстоўваліся яшчэ ў шумэрскія часы[1]. Дагэтуль ільдом таксама карысталіся для ахаладжэньня і захоўваньня, аднак кароль Тэркі Зымры-Лім упершыню пачаў будаваць ледзяное памяшканьне з складанай сыстэмай вадазьліву і басэйнаў дзеля замарожваньня вады[1].

У XIX стагодзьдзі зьяўляюцца традыцыйныя невялікія памяшканьні з сабраным ільдом, якія карысталіся попытам да 1930-х рокаў — зьяўленьня ў дамах электрычных лядоўняў. Для гэтага ўзімку лёд зьбіралі, захоўвалі і развозілі па хатах. У 1827 быў вынайдзены прамысловы лёдарэз, што зрабіла карыстаньне леднікамі яшчэ прасьцейшым і таньнейшым[2]. Дагэтуль леднікі вырабляліся для пэрсанальнага выкарыстаньня, а з 1840-х паўстаюць шматлікія кампаніі па іх вырабе: «Sears», «The Baldwin Refrigerator Company», «Ranney Refrigerator Company»[3] ды інш.

Дызайн

Ляднік быў вынайдзены амэрыканскім фэрмэрам і цесьляром Томасам Мурам у 1802 року[4]. Ён стварыў яго, каб адвозіць масла на рынак ды прадаваць яго ў цьвёрдых брускох у адрозьненьне ад расталага масла сваіх канкурэнтаў. Ягоны першы ляднік складаўся з авальнага кядровага цэбру, унутры якога знаходзіўся цынавы кантэйнэр, а паміж імі закладаўся лёд; дзеля цеплаізаляцыі усё закутвалася ў трусінае футра[4].

Крыніцы