Лёнданская школа эканомікі

Лёнданская школа эканомікі (поўная афіцыйная назва — Лёнданская школа эканомікі і палітычнай навукі, па-ангельску: London School of Economics and Political Science, LSE) — спэцыялізаваны грамадзкі дасьледніцкі ўнівэрсытэт, адна зь вядучых навучальных і навуковых установаў Вялікабрытаніі ў галіне эканомікі і грамадскіх навук. Знаходзіцца ў Лёндане. Фармальна ўваходзіць у склад Лёнданскага ўнівэрсытэту (з 1900 году), але на практыцы лічыцца асобным унівэрсытэтам.

Лёнданская школа эканомікі
The London School of Economics and Political Science
Выява лягатыпу
Лягатып
Дэвіз па-лацінску: Rerum cognoscere causas
Дэвіз па-беларуску «Зразумець прычыны рэчаў»
Заснаваны 1895
Тып грамадзкі
Рэктар прынцэса Анна (ганаровы рэктар)
Дырэктар прафэсар Крэйг Калхун (па-ангельску: Craig Calhoun)), з 1 верасьня 2012[1]
Факультэтаў 23
Колькасьць пэрсаналу 1300[2]
Колькасьць студэнтаў 9560[3]
Колькасьць магістрантаў 4000[4]
Колькасьць асьпірантаў 5560[5]
Месцазнаходжаньне
Горад Лёндан
Краіна Вялікабрытанія
Кампус гарадзкі
Талісман бабёр
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d], група «Расэл»[d][6], ORCID[d][7][8], Digital Preservation Coalition[d][9] і Open Society University Network[d][10]
Вэб-сайт lse.ac.uk

Нягледзячы на сваю назву, школа вядзе навучаньне і дасьледваньні ня толькі ў галіне эканомікі іпалітычнай навукі, але па ўсіх грамадзкіх дысцыплінах, у тым ліку такіх як антрапалёгія, бухгалтарскі ўлік і фінансы, геаграфія, гісторыя, міжнародныя дачыненьні, мэдыі і камунікацыі, права, псыхалёгія, сацыяльная палітыка, сацыялёгія і філязофія.

Гісторыя

Заснаваная ў 1895 годзе сябрамі Фабіянскага таварыства Бэатрыс і Сыднэям Вэбамі і Джорджам Бэрнардам Шоў.

Дасягненьні

У незалежным аглядзе «The Complete University Guide 2015» школа названая лепшым унівэрсітэтам у Лёндане і трэцяй найлепшай вышэйшай навучальнай установай Вялікабрытаніі (пасьля Кембрыдзкага і Оксфардзкага ўнівэрсытэтаў).[11] У аглядзе «Times Higher Education» за 2012/2013 гады школа заняла 39-е месца сярод 400 найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і была прызнана шостым найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі.[12] У тым жа аглядзе па ўзроўні сваёй рэпутацыі школа заняла 25-е месца сярод найлепшых унівэрсытэтаў сьвету і 5-е месца сярод вышэйшых навучальных установаў Вялікабрытаніі.[13] Агляд газэты «Гардыян»[14] і агляд «Times Good Universities Guide»[15] прызналі школу найлепшым унівэрсытэтам у Лёндане. Апошні агляд да таго ж назваў школу трэцім найлепшым унівэрсытэтам Вялікабрытаніі (пасьля Оксфардзкага і Кембрыдзкага ўнівэрсытэтаў). У 2008 годзе школа мела найвялікшы сярод усіх брытанскіх ўнівэрсытэтаў адсотак дасьледваньняў сусьветнага ўзроўню[16].

Бібліятэка

Бібліятэка школы, Брытанская бібліятэка палітычнай і эканамічнай навукі, заснаваная ў 1896 годзе. Налічвае 1,3 мільёны адзінкаў захаваньня[17] і зьяўляецца найбуйнейшай у сьвеце бібліятэкай па грамадзкіх і палітычных навуках.

Выпускнікі

Сярод славутых выкладчыкаў і выпускнікоў школы [18] 13 ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі ў галіне эканомікі, два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры (Джордж Бэрнард Шоў і Бэртран Расэл) і два ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі міру.

У школе ў розны час выкладалі і навучаліся былы прэзыдэнт ЗША Джон Кенэдзі, былы прэм’ер-міністар Канады П’ер Трудо, прэм’ер-міністар Грэцыі Георгіяс Папандрэу, былы прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Клемэнт Этлі, былы прэм’ер-міністар Італіі і старшыня Эўрапейскай камісіі Рамана Продзі, лідар групы «Ролінг Стоўнз» Мік Джагер, былы прэзыдэнт Індыі К. Р. Нараян, каралева Даніі Маргрэтэ ІІ, даваенны райхсканцлер Нямеччыны Генрых Брунінг, былы міністар фінансаў Турцыі і адміністратар Праграмы разьвіцьця ААН Кемаль Дэрвіш, фінансіст Джордж Сорас, шматлікія кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў краінаў сьвету.

Галерэя

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Лёнданская школа эканомікісховішча мультымэдыйных матэрыялаў