Масква (рака)

рака ў Маскоўскай вобласьці Расеі

Масква́ (звычайна Масква́-рака) — рака ў Цэнтральнай Расеі, у Маскоўскай ды часткова Смаленскай вобласьцях, левы прыток Акі.

Рака
Масква

Москва
Масква-рака. Выгляд з Максварэцкай набярэжнай
Масква-рака. Выгляд з Максварэцкай набярэжнай
Агульныя зьвесткі
Выток Маскоўскае ўзвышша
Вусьце р. Ака
Краіны басэйну Расея
Вобласьці Маскоўская вобласьць, Смаленская вобласьць і Масква
Даўжыня 502 км
Сярэднегадавы сьцёк 109 м³/с
Плошча басэйну 17 600 км²
Месцазнаходжаньне
Масква на мапе

Даўжыня ракі ў старым рэчышчы складала 502 км, аднак пасьля выпрамленьня пры дапамозе гідратэхнічных збудаваньняў і з улікам няпэўнасьці вытоку даўжыня скарэктавана да 473 км. Плошча басэйну — 17 600 км². Рака пачынаецца на схіле Смаленска-Маскоўскага ўзвышша і ўпадае ў Аку на тэрыторыі гораду Каломна. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для забесьпячэньня патрэбаў Масквы.

Вонкавыя спасылкі

Масква (рака)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў