Менскі раён

адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў Менскай вобласьці Беларусі

Ме́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяная адзінка ў цэнтры Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1902,66 км². Насельніцтва на 2018 год — 215 404 чалавекі[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Менск.

Менскі раён

(Мінскі раён)

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён Беларусі
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Менск
Найбуйнейшыя гарады Заслаўе
Дата ўтварэньня 29 чэрвеня 1934
Старшыня райвыканкаму Іван Крупко
Насельніцтва (2018) 215 404[1]
Шчыльнасьць 113 чал./км²
Плошча 1902,66[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 207 м[3]
Месцазнаходжаньне Менскага раёну
Менскі раён на мапе
Мапа Менскага раёну
Менскі раён, мапа
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Тэлефонны код +375-17
Паштовыя індэксы 223 0хх
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Геаграфічнае становішча

Мяжуе з Лагойскім, Смалявіцкім, Ігуменскім, Пухавіцкім, Узьдзенскім, Койданаўскім, Валожынскім, Маладэчанскім, Вялейскім раёнамі Менскай вобласьці.

Працягласьць з поўначы на поўдзень складае больш за 70 км, з захаду на ўсход — каля 61 км.

Рэльеф і карысныя выкапні

Большая частка раёну разьмяшчаецца на Менскім узвышшы, паўднёва-ўсходняя частка на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Паверхня раёну прыпаднятая, 92% яе ляжыць на вышынях 180—250 м над узроўнем мора, максымальная вышыня — гара Лысая (342 м).

Ёсьць радовішчы мінэральнай вады, цагляная і агляпарытавая сыравіна, пяскова-жвіровы матэрыял і будаўнічы пясок.

Клімат і расьліннасьць

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,9 °C, ліпеня 17,7 °C. Сярэдняя колькасьць ападкаў — 698 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — 186 дзён.

На тэрыторыі раёну знаходзіцца 7 рэспубліканскіх заказьнікаў: Глебкаўка, Купалаўскі (пераважна ў Лагойскім раёне), Падсады, Прылепскі, Прылуцкі, Траскоўшчына і Юхнаўскі.

Гідраграфія

Найбольшыя рэкі раёну — Пціч і Сьвіслач. Вадасховішчы — Заслаўскае (Менскае мора), Крыніца, Дразды, Вяча, Воўкавічы, Крылова, Цнянскае. Праз раён праходзіць частка Вялейска-Менскай і Сіганскай воднай сыстэмы.

Гаспадарчая дзейнасьць

Малочна-мясная жывёлагадоўля, птушкагадоўля. Вырошчваюць зерневыя і кармавыя культуры, бульбу, гародніну. Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, мэблевай, машынабудаўнічай прамысловасьці.

Па тэрыторыі раёну праходзяць чыгункі Берасьце — Менск — Масква, Менск — Магілёў, Менск — Горадня. Найбуйнейшыя аўтадарогі Берасьце — Масква, Менск — Гомель, Менск — Віцебск, Менск — Мікашэвічы, Менск — Горадня, Менск — Нарач. Вакол Менску — Менская кальцавая аўтамабільная дарога.

На 2010 год 80 тыс. (47%) з 170 тыс. улічаных жыхароў раёну працавалі ў сталіцы[4].

Турыстычная інфармацыя

Захаваліся помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі і кальвінскі збор (Спаса-Праабражэнская царква) ў м. Заслаўе, палацава-паркавы ансамбль у в. Прылукі, касьцёл у в. Раўбічы, Сьвята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Сеніца, сядзіба ў в. Анопаль, царква і капліца (ХІХ ст.) у в. Астрашыцкі Гарадок, касьцёл (2-я палова ХІХ ст.) і сядзіба ў в. Сёмкаў Гарадок і іншыя.

Асобы

Меншчына — радзіма беларускіх пісьменьнікаў Язэпа Пушчы (1902—1964, в. Каралішчавічы), Хвядоса Шынклера (1903—1942, места Заслаўе), Івана Грамовіча (1918—1986, в. Закружка), в. Прылукі — беларускага мастака Зянона Паўлоўскага (1917—1977).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У раён уваходзяць места Заслаўе, мястэчка Мачулішчы, 368 сельскіх населеных пунктаў[5].

Насельніцтва

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 159 569 чалавек[6]; 2015 год — 188 294 чалавекі[7]; 2016 год — 200 115 чалавек[8]; 2017 год — 208 787 чалавек[9]; 2018 год — 215 404 чалавекі[1]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Минский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі