Мэльбурн

Мэльбурн (па-ангельску: Melbourne [ˈmɛlbə(r)n], мясцовае вымаўленьне таксама [ˈmælbən, -bn̩]) — другі паводле велічыні горад у Аўстраліі, цэнтар штату Вікторыя, разьмешчаны вакол заліва Порт-Філіп. Колькасьць насельніцтва з прыгарадамі складае каля 3,8 мільёну чалавек (паводле ацэнак на 2007 год)[1].

Мэльбурн
анг. Melbourne
Мэльбурн
Герб Мэльбурну
Першыя згадкі:1835
Горад з:1847
Краіна:Аўстралія
Штат:Вікторыя
Плошча:9992,5 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць:4 900 000 чал.
шчыльнасьць:490,37 чал./км²
Часавы пас:UTC+10
летні час:UTC+11
Тэлефонны код:0370, 0371, 0372, 0374, 0376, 0377, 0378, 0379, 0383, 0385, 0386, 0390, 0391, 0392, 0393, 0394, 0395, 0396, 0398, 0399
Паштовы індэкс:3000–3207
Геаграфічныя каардынаты:37°48′51″ пд. ш. 144°57′47″ у. д. / 37.81417° пд. ш. 144.96306° у. д. / -37.81417; 144.96306 144°57′47″ у. д. / 37.81417° пд. ш. 144.96306° у. д. / -37.81417; 144.96306
Мэльбурн на мапе Аўстраліі
Мэльбурн
Мэльбурн
Мэльбурн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://melbourne.vic.gov.au/

Горад лічыцца адным з асноўных камэрцыйных, прамысловых і культурных цэнтраў Аўстраліі. Мэльбурн таксама часта завуць «спартовай і культурнай сталіцай» краіны, бо ў ім праходзяць шматлікія спартовыя і культурныя падзеі ў жыцьці Аўстраліі[2]. Горад знакаміты сваім спалучэньнем віктарыянскай і сучаснай архітэктуры, шматлікімі паркамі і садамі, шматаблічным і шматнацыянальным насельніцтвам. У 1956 годзе Мэльбурн прымаў у сябе летнія Алімпійскія гульні, а ў 2006 годзе — Гульні Садружнасьці[2]. Тут жа ў 1981 годзе праходзіла сустрэча кіраўнікоў дзяржаваў Брытанскай Садружнасьці нацыяў, а ў 2006 годзе — саміт «Групы дваццаці», у якім прынялі ўдзел кіраўнікі дзевятнаццаці найбольш разьвітых краінаў.

Мэльбурн быў заснаваны вольнымі пасяленцамі ў 1835 годзе як сельскагаспадарчае паселішча на беразе ракі Яры (гэта адбылося праз 47 гадоў пасьля зьяўленьня першага эўрапейскага паселішча ў Аўстраліі)[3]. Дзякуючы залатой ліхаманцы ў Вікторыі горад хутка ператварыўся ў мэтраполію і стаў да 1865 году самым буйным і найважнейшым горадам Аўстраліі[4]. Але ўжо ў пачатку XX стагодзьдзя ён саступіў пальму першынства Сыднэю[5].

У пэрыяд з 1901 году, калі была ўтворана Фэдэрацыя Аўстраліі, і да 1927 году, калі сталіцай дзяржавы стаў горад Канбэра, у Мэльбурне разьмяшчаліся аўстралійскія ўрадавыя ўстановы[6].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Мэльбурнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў