Мэры Патрысія Макэліс

Мэры Патрысія Макэліс (па-ірляндзку: Máire Pádraigín Bean Mhic Ghiolla Íosa, па-ангельску: Mary Patricia McAleese; нарадзілася 27 чэрвеня 1951, Бэлфаст, Паўночная Ірляндыя) — ірляндзкі палітык, прэзыдэнт Ірляндыі ад 1997 да 2011 году, ад партыі Фіяна Файл, другая жанчына на гэтай пасадзе. Абраная пасьля датэрміновай адстаўкі Мэры Робінсан. Да гэтага была прафэсарам Дублінскага ўнівэрсытэту. У 2004 годзе пераабраная на другі тэрмін у адсутнасьць апанэнтаў.

Мэры Патрысія Макэліс
Прэзыдэнт Ірляндыі
11 лістапада 1997 — 10 лістапада 2011
Папярэднік:Мэры Робінсан
Наступнік:Майкл Гігінс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася:26 чэрвеня 1951 (72 гады)
Бэлфаст
Партыя:Фіяна Файл (да 1997 году)
Сужэнец:Martin McAleese[d]
Адукацыя:
Узнагароды:

Мэры Патрысія Макэліс зьяўляецца вялікім прыхільнікам аб’яднаньня Ірляндыі.

Вонкавыя спасылкі

Мэры Патрысія Макэліссховішча мультымэдыйных матэрыялаў