Міхай Эмінэску

Міхай Эмінэску (па-румынску: Mihai Eminescu, /mi'haj e.mi'nes.ku/; сапраўднае прозьвішча Эміновіч (Eminovici); 15 студзеня 1850, Баташані — 15 чэрвеня 1889, Бухарэст) — румынскі паэт, клясык румынскай літаратуры.

Міхай Эмінэску
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 студзеня 1850(1850-01-15)[1][2][3][…]
Памёр 15 чэрвеня 1889(1889-06-15)[4] (39 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Gheorghe Eminovici[d]
Raluca Eminovic[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці актор, празаік, журналіст, бібліятэкар, эсэіст, пісьменьнік, паэт, палітык
Гады творчасьці з 1866
Жанр паэзія
Мова румынская мова[5] і нямецкая
Подпіс Файл:Міхай Эмінэску 1869

Біяграфія

Нарадзіўся 15 студзеня 1850 году ў Баташані ў шматдзетнай сям’і.

Вучыцца Міхая Эмінэску накіравалі ў Чарнаўцы ў нямецкую гімназію. Першы надрукаваны верш паэта — «Ля магілы Арона Пумнула» быў надрукаваны ў 1866 годзе ў часопісе «Сьлёзы ліцэістаў». Ня скончыўшы навучаньня ў гімназіі ў Чарнаўцах, Міхай па патрабаваньні бацькі зьязджае на вучобу ў Вену, дзе становіцца вольным слухачом унівэрсытэту і вывучае філялёгію, філязофію і юрыспрудэнцыю. У гэты пэрыяд аўтар выдае цыкль вершаў і патрыятычную паэму «эпігонаў».

Восеньню 1872 году паэт перабраўся ў Бэрлін, дзе да верасьня 1874 году слухаў цыкль лекцый пры Бэрлінскім унівэрсытэце. У верасьні 1874 году паэт пераязджае ў горад Ясы ў пошуках заробку, дзе ўладкоўваецца выкладчыкам у гімназію, адначасова бібліятэкарам і школьным інспэктарам. Зьнясільваючая праца, матэрыяльныя цяжкасьці і духоўная нездаволенасьць прыводзяць паэта да дэпрэсіі і псыхічнай хваробы ў 1883 годзе, якая, нягледзячы на пэўнае ​​паляпшэньне пасьля лячэньня, будзе перасьледваць яго да канца жыцьця. У гэтым жа 1883 годзе выходзіць адзіная прыжыцьцёвая кніга вершаў Эмінэску. І хоць імя паэта адразу атрымала прызнаньне, ён ужо быў ня здольны гэта ўсьвядоміць. Памёр Эмінэску ў псыхіятрычным шпіталі ў Бухарэсьце 15 чэрвеня 1889 году.

Беларускія пераклады

Творы М. Эмінэску перакладалі на беларускую мову Станіслаў Шушкевіч, Рыгор Барадулін, Мікола Федзюковіч, Казімер Камейша, Таіса Бондар[6], Лявон Баршчэўскі, К. Коракс[7], Аксана Данільчык[8].

  • Паэма «Лучафэрул», выбр. вершы / Пераклад Р. Барадуліна // Анталогія малдаўскай паэзіі. Т.1. Мн., 2003.
  • Выбраная паэзія / Пераклад Р. Барадуліна, Л. Баршчэўскага, К. Коракс. Мн., 2017 («Паэты планеты»).
  • Выбраная паэзія: пераклад з румынскай / Міхай Эмінеску. — Мінск : Зміцер Колас, 2019. — 84, [1] с.

Зноскі

Вонкавыя спасылкі