Натальля Сазановіч

Натальля Сазановіч (нарадзілася 15 жніўня 1973, Баранавічы) — беларуская лёгкаатлетка (сямібор’е).

Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка
Срэбра1996Сямібор'е
Бронза2000Сямібор'е

Дасягненьні

Акрамя алімпійскіх мэдалёў, мае ўзнагароды чэмпіянатаў сьвету і Эўропы па лёгкай атлетыцы, у 2001 яна стала чэмпіёнкаю сьвету ў пяцібор’і ў зачыненых памяшканьнях[1]

ГодСпаборніцтвыГорадМэдальВід
1996Летняя Алімпіяда-1996Атланта, ЗШАсрэбраСямібор’е, 6563 ачкоў
Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 1998 годуБудапэшт, ВугоршчынабронзаСямібор’е
2000Летняя Алімпіяда-2000Сыднэй, АўстраліябронзаСямібор’е
2001Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў зачыненых памяшканьнях 2001 годуЛісабон, ПартугаліязолатаПяцібор’е
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2001 годуЭдмантан, КанадасрэбраСямібор’е
Гульні Добрай воліБрысбэн, АўстраліябронзаСямібор’е
2002Чэмпіянат Эўропы па лёгкай атлетыцы 2002 годуМюнхэн, НямеччынабронзаСямібор’е
2003Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы ў зачыненых памяшканьнях 2003 годуБірмінгэм, ВялікабрытаніясрэбраПяцібор’е
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2003 годуПарыж, ФранцыябронзаСямібор’е

У 1996 годзе ўвайшла ў тройку найлепшых спартоўцаў краіны[2]. У студзені 2008 году яна сышла зь вялікага спорту, з той нагоды на манежы Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы было праведзена ганаровае мерапрыемства[3].

Крыніцы