Вугоршчына

краіна ў Цэнтральнай Эўропе

Вуго́ршчына, або Венгрыя (ад польскага Węgry), таксама Мадзя́ршчына[2][3][4][5][6] (па-вугорску: Magyarország; Аўдыё Hu-Magyarország.ogg ) — дзяржава ў Цэнтральнай Эўропе[7], якая займае плошчу ў 93030 км² і мяжуе з Славаччынай на поўначы, Украінай на паўночным усходзе, Аўстрыяй на паўночным захадзе, Румыніяй на ўсходзе, Сэрбіяй на поўдні, Харватыяй на паўднёвым захадзе і Славеніяй на захадзе[8]. Маючы каля 10 мільёнаў чалавек насельніцтва, Вугоршчына адносіцца да дзяржавы сярэдняга памеру. Афіцыйная мова краіны — вугорская, якая зьяўляецца найбольш шырока распаўсюджанай мовай з уральскай моўнай сям’і ў сьвеце[9]. Сталіца краіны — Будапэшт, значны эканамічны цэнтар, які клясыфікуецца як вядучы глябальны горад. Да асноўных гарадоў таксама адносяцца Дэбрэцэн, Сэгед, Мішкальц, Пэч і Д’ёр. Сучасныя межы Вугоршчыны былі ўсталяваныя ў 1920 годзе паводле Трыянонскай дамовы пасьля Першай сусьветнай вайны, калі краіна страціла каля 71% сваёй тэрыторыі, 58% насельніцтва і 32% этнічных вугорцаў[10].

Вугоршчына
лац. Vuhorščyna

Magyarország
Сьцяг ВугоршчыныГерб Вугоршчыны
СьцягГерб
Дзяржаўны гімн: «Himnusz (Isten, áldd meg a magyart)»
Месцазнаходжаньне Вугоршчыны
Афіцыйная моваВугорская
СталіцаБудапэшт
Найбуйнейшы горадБудапэшт
Форма кіраваньня Парлямэнцкая рэспубліка
Янаш Адэр
Віктар Орбан
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
109-е месца ў сьвеце
93 030 км²
0,74%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
88-е месца ў сьвеце
9 908 798[1]
108/км²
СУП
 • агульны (2011)
 • на душу насельніцтва
Сьпіс краінаў паводле СУП
$195,640 млрд
$19 891
Валютафорынт (HUF)
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
 — заснаваная
 — хрысьціянскае каралеўства
 — ад Аўстра-Вугоршчыны

895
У сьнежні 1000
17 кастрычніка 1918
Аўтамабільны знакH
Дамэн верхняга ўзроўню.hu
Тэлефонны код+36
Мапа Вугоршчыны
Мапа Вугоршчыны

Краіна стала часткай Эўразьвязу ў 2004 годзе і ўваходзіць у Шэнгенскую зону з 2007 году. Вугоршчына таксама зьяўляецца чальцом Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, НАТО, СГА, Сусьветнага банка, Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцыяў, Рады Эўропы, Вышаградзкай групы ды многіх іншых арганізацыяў[11]. Вугоршчына добра вядомая сваёй багатай культурнай гісторыяй, яна зрабіла значны ўнёсак у сусьветнае мастацтва, музыку, літаратуру, спорт, навуку і тэхніку[12]. Краіна адносіцца да адзінаццаці найбольш папулярных краінаў для турызму ў Эўропе, прыцягнуўшы ў 2015 годзе каля 14,3 млн замежных турыстаў.

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Вугоршчыны

Сярэднявечча

Карона сьвятога Іштвана — адзін з сымбаляў Вугоршчыны

Каля 900—1000 гадоў вугорскія плямёны засялілі Сярэднедунайскую нізіну. У 1001 годзе кіраўнік Вугоршчыны Іштван Сьвяты прыняў тытул караля, тым самым было абвешчана Вугорскае каралеўства. Да 1301 году ў Вугоршчыне панавала дынастыя Арпадаў, прычым за гэтым часам былі ўсталяваны адносіны зь Бізантыйскай імпэрыяй. Гэтым жа часам каралеўства зьведала мангольскае нашэсьце. Пасьля Арпадаў вугорскі сталец спачатку апынуўся ў руках кіраўнікоў Багемскага каралеўства з дынастыі Пржэмыславічаў, а затым трапіў у рукі баварскіх Вітэльсбахаў і прадстаўнікоў сыцылійскага і люксэмбурскага роду Анжу.

У 1438 годзе герцаг Аўстрыі Альбрэхт II з дынастыі Габсбургаў стаў каралём Вугоршчыны, але неўзабаве Вугорскае каралеўства трапіла ў рукі караля Польшчы Ўладзіслава III Варнэньчыка з дынастыі Ягелонаў. Апошні загінуў падчас вайны з туркамі-асманамі і вугорскім каралём стаўся Ладзіслаў Постум з Альбэртынскай лініі дынастыі Габсбургаў. У 1458 годзе на чале Вугорскага каралеўства паўстаў трансыльванскі магнат Мацяш Гунядзі. Менавіта за часам ягонага панаваньня прынята лічыць апошняе ўзвышэньне незалежнага Вугорскага каралеўства. У 1490 годзе на вугорскім стальцу канчаткова зацьвярджаюцца Ягелоны, аднак іхная ўлада ў краіне завяршылася падчас эўрапейскіх паходаў султана Сулеймана I.

Другая сусьветная вайна

У Другой сусьветнай вайне Вугоршчына выступала з боку гітлераўскай Нямеччыны і 27 чэрвеня 1941 году абвясьціла вайну СССР. У сакавіку 1944 году Нямеччына, каб утрымаць Вугоршчыну ў становішчы свайго сатэліта, акупавала яе. 23 верасьня 1944 году радаўскае войска ўступіла на тэрыторыю краіны. У сьнежні 1944 году ў Дэбрэцэне быў утвораны Часавы нацыянальны ўрад Вугоршчыны, які абвясьціў вайну гітлераўскай Нямеччыне. 4 красавіка 1945 году савецкае войска завяршыла вызваленьне Вугоршчыны ад нямецкіх сілаў ды таксама іхных стаўленікаў.

18 лютага 1948 году паміж Радаўскім саюзам і Вугоршчынай была складзена дамова аб сяброўстве, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамогі. Аднаўленьне і разьвіцьцё народнай гаспадаркі Вугоршчыны адбывалася пры вялікай эканамічнай і навукова-тэхнічнай дапамозе з боку СССР, які пастаўляў неабходныя прамысловыя сыравіну і абсталяваньне. Аднак значныя посьпехі ў эканоміцы не маглі ўсьцерагчы вугорскае грамадзтва ад сур’ёзных унутраных праблемаў якія і прывялі ў кастрычніку 1956 году да палітычнага крызісу ў краіне.

Падзеі 1956 году

Асноўны артыкул: Вугорская рэвалюцыя 1956 году

Падзеі восені 1956 году ў Вугоршчыне займаюць адмысловае месца. Гэта было першае і найболей буйнае ўзброенае сутыкненьне на тэрыторыі дзяржавы — саюзьніка па Варшаўскай дамове, якое адрозьнівалася ня толькі драматызмам і палітычнай вастрынёй падзей, але і маштабамі ўдзелу ў ім савецкіх войскаў і колькасьцю іхных стратаў. На заключным этапе апэрацыі, якая была распачата савецкімі войскамі, апроч злучэньняў і частак узмоцненага адмысловага корпуса, удзельнічалі два войскі — 38-я агульнавайсковая і 8-я мэханізаваная; за 19 дзён канфлікту загінула больш 700 савецкіх салдатаў і афіцэраў.

Адной з вонкавых перадумоў гэтых падзей зьявіўся XX зьезд КПСС, які прайшоў у лютым 1956 году, на якім ня толькі быў выкрыты культ асобы Сталіна, але і абвешчана тэза пра шматстайнасьць формаў пераходу да сацыялізму, што дало маральную апору рэфарматарскім сілам у краінах сусьветнай сыстэмы сацыялізму ў цэлым.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Вугоршчыны

Геаграфія Вугоршчыны традыцыйна вызначаецца двума асноўнымі рэкамі, як то Дунай і Ціса. Выйсьця да мора няма. Агульнапрыняты падзел краіны на тры рэгіёны — «задунайскі», «заціскі» і «паміж Дунаем і Цісай». Дунай працякае па тэрыторыі з поўначы на ​​поўдзень праз цэнтар сучаснай Вугорчышыны, а ўся краіна знаходзіцца ў межах ягонага вадазборнага басэйнаў.

Задунайскі рэгіён, які распасьціраецца на захад ад цэнтру краіны ў бок мяжы з Аўстрыяй, зьяўляецца ў першую чаргу ўзгорыстым рэгіёнам, мясцовасьць якога характырызуецца ісанаваньнем невысокіх гор. Да рэгіёну адносяць усходні вучастак Альпаў, на захадзе краіны, Задунайскія горы ў цэнтральнай частцы, і горы на поўдні краіны. Самая высокая кропка рэгіёну знаходзіцца ў Альпах вобласьці і мае вышыню ў 882 мэтраў над узроўнем мора. Нізіна Кішальфэльд знаходзіцца ў паўночнай частцы задунайскага рэгіёну. Азёры Балатон і Хэвіз, першае зь якіх зьяўляецца самым вялікім возерам у Цэнтральнай Эўропе, а другое — самым вялікім тэрмальным возерам у сьвеце, адпаведна, таксама месьцяцца ў задунайскім рэгіёне.

Заціскі рэгіён і рэгіён паміж дзьвюх рэк характарызуюцца ў асноўным раўнінай Альфэльд, якая цягнецца празь вялікую частку ўсходніх і паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў краіны. На поўнач ад раўніны месьціцца шырокая паласа перадгор’яў Карпатаў паблізу ад славацкай мяжы. Гара Кекеш зьяўляецца найвышэйшай кропкай Вугоршчыны, сягаючы на вышыню 1014 мэтраў над узроўнем мора.

У Вугоршчыне налічваецца 10 нацыянальных паркаў, 145 невялікіх запаведнікаў і 35 зонаў аховы ляндшафту.

Клімат

Вугоршчына мае кантынэнтальны клімат з гарачым летам і нізкім узроўнем агульнай вільготнасьці. Сярэдняя гадавая тэмпэратура складае 9,7 °С. Сярэдняя высокая тэмпэратура ў летні час складае ад 23 да 28 °C, а сярэдняя нізкая тэмпэратуры ў зімовы пэрыяд складае ад −3 да −7 °C. Сярэдні гадавы ўзровень ападкаў складае каля 600 мм. Невялікі паўднёвы рэгіён краіны блізу гораду Пэч карыстаецца рэпутацыяй міжземнаморскага клімату, але ў рэчаіснасьці гэты рэгіён характарызуецца трохі цяплейшым кліматам у параўнаньні з астатняй часткай краіны.

Палітыка

З 20 жніўня 1989 году Вугорская Рэспубліка зьяўляецца рэспублікай парлямэнцкай дэмакратыі ў выніку поўнай перапрацоўкі Канстытуцыі 1949 году. Прэзыдэнт абіраецца парлямэнтам на 5 гадоў. Ён ня мае шырокіх паўнамоцтваў, але можа прызначаць прэм’ер-міністра. У сваю чаргу прэм’ер-міністар можа прызначаць і здымаць з пасады любога члену кабінэту міністраў. Парлямэнт абіраецца на 4 гады і ўяўляе сабой аднакамэрную палату, называецца Нацыянальны сход і зьяўляецца найвышэйшым органам улады. Партыя павінна перавысіць 5% бар’ер, каб патрапіць у парлямэнт. 18 красавіка 2011 году Нацыянальны сход Вугоршчыны ухваліў новую Канстытуцыю, прэамбула якой абвяшчала: «Мы прызнаем значэньне хрысьціянства ў захаваньні дзяржаўнасьці». Артыкул II Канстытуцыі цьвердзіў, што «жыцьцё плода мае бараніцца з моманту зачацьця». Гэтая ўмова прывяла Канстытуцыю ў адпаведнасьць з 2-ім артыкулам Канвэнцыі аб правах дзіцяці, які абавязваў дзяржаву забясьпечваць абарону дзяцей да нараджэньня[13]. У артыкуле L Канстытуцыі згадвалася: «Вугоршчына мае бараніць устанаўленьне шлюбу ў якасьці саюзу мужчыны і жанчыны»[14].

Дачыненьні зь Беларусьсю

Дыпляматычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Вугорскай Рэспублікай былі ўсталяваны 12 лютага 1992 году. Са студзеня 2000 году дзейнічае Пасольства Рэспублікі Беларусь у Вугорскай Рэспубліцы. 3 чэрвеня 2008 году афіцыйна адкрыта прадстаўніцтва Вугоршчыны ў Беларусі. На працягу апошніх гадоў Вугорская Рэспубліка ўваходзіць у дзясятку эўрапейскіх краінаў — асноўных гандлёвых партнэраў Рэспублікі Беларусь. Беларусь пастаўляе ў Вугоршчыну пераважна нафтапрадукты, трактары, уключаючы седлавыя цягачы, драўніну і вырабы зь яе, чорныя мэталі й вырабы зь іх, тканіны льняныя, часьці й абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, хімічныя ніткі і валокны, соль.

Аснову імпарту складаюць фармацэўтычная прадукцыя, катлы, абсталяваньне, мэханічныя прылады, іх часткі, плястмасы і вырабы зь іх, фарбы і лакі, арганічныя хімічныя злучэньні, электрычныя машыны й абсталяваньне, іх часткі, вырабы з папяровай масы, паперы і кардона, апаратура для запісу і прайграваньні тэлевізійнага малюнка і гуку, гатовыя харчовыя прадукты, часьці і абсталяваньне для аўтамабіляў і трактароў, прадукты расьліннага паходжаньня.

Па тым, як прарасейскі рэжым Лукашэнкі выявіўся гвалтам, катаваньнямі і забойствамі беларусаў у час здушэньньня масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году, 30 ліпеня 2021 году ўлады Вугоршчыны на запыт рэжыму затрымалі Валянціна Ўласіка, які быў валянтэрам на Акрэсьціна ў 2020 годзе, і пратрымалі яго ў вугорскай турме больш за 7 месяцаў, хоць урэшце і адмовілі супрацоўнікам сілавых структураў Лукашэнкі ў экстрадыцыі беларуса, якога вызвалілі[15].

Адміністрацыйны падзел

Вугорскія мэд’е

Адміністрацыйны падзел Вугоршчыны прадстаўлены 7 рэгіёнамі (Magyarország régiói), якія ў сваю чаргу дзеляцца на 19 абласьцей (Megye) і Будапэшт які прыраўнаваны да мэд’е. Акрамя гэтага буйныя вугорскія гарады, такія як Дэбрэцэн, Мішкальц, Сэгед, Пэч і Д’ёр, знаходзяцца ў рэспубліканскім падпарадкаваньні. Кожная вобласьць падзелена на некалькі раёнаў. Усяго ў Вугоршчыне налічваецца 173 раёны.

Мясцовыя органы самакіраваньня прадстаўлены мэрамі і муніцыпальнымі сходамі, якія фармуюцца ў выніку выбараў. Тэрмін дзеяньня мясцовых органаў кіраваньня — чатыры гады.

Існуючы адміністрацыйны падзел Вугоршчыны быў уведзены ў 1950 годзе.

НазваАдміністрацыйны
цэнтар
Плошча
(км²)
Насельніцтва
(чал)
Шчыльнасьць
насельніцтва

(чал/км²)
Колькасьць
населеных пунктаў
Бач-КішкунКечкемэт8445541 58464119
БараньяПэч4430402 26091301
БэкешБэкешчаба5631392 8457075
Боршад-Абаўй-ЗэмпленМішкальц7247739 143102355
ЧонградСэгед4263425 78510060
ФэерСэкешфэхэрвар4359428 57998108
Д’ёр-Мошан-ШопранД’ёр4208440 138105174
Хайду-БіхарДэбрэцэн6211550 2658982
ХэвэшЭгер3637323 76989119
Яс-Надзькун-СольнакСольнак5582413 1747475
Комарам-ЭстэргамТатабанья2265315 88613976
НоградШальгатар’ян2546218 21886129
ПэштБудапэшт63931 124 395176186
ШомадзьКапашвар6036334 06555244
Собалч-Сатмар-БэрэгНьірэдзхаза5936583 56498228
ТольнаСэксард3703247 28767108
ВашСомбатхэй3336266 34280216
ВэспрэмВэспрэм4493368 51982225
ЗалаЗалаэгерсэг3784269 70578257

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Вугоршчыны

Вугоршчына зьяўляецца зьмяшанай эканомікай з высокім узроўнем даходу і зь вельмі высокім індэксам разьвіцьця чалавечага патэнцыялу, а таксама кваліфікаванай рабочай сілай. Вугоршчына адносіцца да краінаў зь нізкай няроўнасьцю даходаў у сьвеце, акрамя таго, гэта 15-я самая складаная эканоміка ў адпаведнасьці зь індэксам эканамічнай складанасьці[16]. Вугорская эканоміка займае 57 радок паводле велічыні эканомікі ў сьвеце з паказчыкам СУП у 266,037 млрд даляраў[17]. Акрамя таго краіна займае 49 радок у сьпісе краінаў з самым вялікім паказчыкам аб’ёме СУП на душу насельніцтва, вымеранага паводле парытэту пакупніцкай здольнасьці. Вугоршчына зьяўляецца экспартна-арыентаванай рынкавай эканомікай з акцэнтам на зьнешні гандаль, такім чынам, краіна зьяўляецца 36-й паводле велічыні экспартнай эканомікі ў сьвеце. Зьнешнеэканамічнае сальда на 2015 год складала крыху больш за 9 млрд даляраў, сума экспарту ў тым жа годзе складала больш за 100 млрд даляраў.

Пасьля далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу 1 траўня 2004 году Вугоршчына працягвае эканамічны рост. Вугоршчына працягвае заставацца адной зь вядучых краінаў па прыцягненьню прамых замежных інвэстыцыяў у Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Прыток замежных інвэстыцыяў у краіну склад 119,8 млрд даляраў у 2015 годзе, у той час як сама Вугоршчына інвэстуе больш за 50 млрд даляраў за мяжой. Па стане на 2015 год, асноўнымі гандлёвымі партнэрамі краіны былі Нямеччына, Аўстрыя, Румынія, Славаччына, Францыя, Італія, Польшча і Чэхія[18]. Асноўныя галіны прамысловасьці ўключаюць харчовую прамысловасьць, фармацэўтыку, маторныя транспартныя сродкі, інфармацыйныя тэхналёгіі, хімічную прамысловасьць, мэталюргію, машынабудаваньне, электратэхнічныя тавары і турызм[19]. Вугоршчына зьяўляецца найбуйнейшым вытворцам электронікі ў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе. Вытворчасьць электронікі і дасьледаваньні зьяўляюцца адным з асноўных фактараў, інавацыяў і эканамічнага росту ў краіне. На працягу апошніх 20 гадоў Вугоршчына таксама ператварылася ў буйны цэнтар мабільных тэхналёгіяў, інфармацыйнай бясьпекі і зьвязаных зь імі дасьледаваньняў апаратнага забесьпячэньня[20]. Прыватныя прадпрыемства складаюць 80% ад агульнай эканомікі. У Вугоршчыне шмат замежнага капіталу — з 1989 году былі інвэставаныя 23 мільярды даляраў. Інфляцыя і беспрацоўе рэзка павысіліся ў 2001 годзе, але з тых часоў зноў зьнізіліся.

Вугоршчына захоўвае сваю ўласную валюту, вугорскі форынт (HUF), хоць эканоміка краіны цалкам задавальняе Маастрыхцкім крытэрам, за выключэньнем паказчыку дзяржаўнага доўгу. Вугорскі нацыянальны банк, заснаваны ў 1924 годзе пасьля распаду Аўстра-Вугоршчыны, у цяперашні час робіць акцэнт на стабільнасьць коштаў з мэтавым паказчыкам інфляцыі ў 3%[21].

Дэмаграфія

Насельніцтва Вугоршчыны складала 9937628 чалавек паводле перапісу 2011 году, такім чынам, краіна зьяўляецца пятай паводле колькасьці насельніцтва ў краінах Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Шчыльнасьць насельніцтва пры гэтым складала 107 чалавек на км², што прыкладна ў два разы вышэй за сярэдні паказчык у сьвеце. Больш за чвэрць насельніцтва жыве ў сталічным Будапешце і Будапэшцкай аглямэрцыі, крах менш за 7 млн чалавек (69,5%) пражываюць у гарадох і пасёлках у цэлым[22].

Як і ў большасьці іншых эўрапейскіх краінаў, Вугоршчына мае даволі нізкі паказчык нараджальнасьці з сумарным каэфіцыентам нараджальнасьці ў 1,43 народжанных на жанчыну ў 2015 годзе, што ніжэй за каэфіцыент замяшчэньня 2,1. Гэта прыводзіць да паступовага зьніжэньня колькасьці насельніцтва і хуткага старэньня. Пік зьніжэньня нараджэньня прыпаў на 1990-я гады, калі паказчык зьнізіўся з 1,87 у 1990 годзе да 1,28 у 1999 годзе[23]. У 2011 годзе кансэрватыўны ўрад пачаў праграму па падвышэньню ўзроўню нараджальнасьці з акцэнтам на этнічных вугорцаў, аднавіўшы тры гады дэкрэтнага адпачынку, а таксама павысіў колькасьць працоўных месцаў з частковай занятасьцю, дзякуючы чаму ўзровень нараджальнасьці паступова павялічыўся[24]. У 2015 годзе 47,9% ад усіх народжанных зьявіліся на сьвет па-за шлюбам[25]. Сярэдняя працягласьць жыцьця скаладе 71,96 год для мужчынаў і 79,62 гадоў для жанчынаў у 2015 годзе і бесьперапынна расьце пасьля падзеньня камуністычнага ладу.

Паводле зьвестак перапісу 2011 году вугорцы складалі пераважную большасьць насельніцтва — 8014029 (80,7%). Да астатніх этнічных групаў краіны адносяцца цыганы — 608,957 (6,1%), немцы — 131951 (1,3%), славакі — 29647 (0,3%), румыны — 26345 (0,3%), харваты — 23561 (0,2%), сэрбы (0,2%) і украінцы (0,1%). 1455883 чалавек (14,7% ад агульнай колькасьці насельніцтва) не заявіліся пра сваю этнічную прыналежнасьць. У Вугоршчыне людзі могуць абвясьціць пра прыналежнасьць больш чым да адной нацыянальнасьці, таму сума насельніцтва па этнічных групах перавышае агульную колькасьці насельніцтва[22].

Рэлігія

Хрысьціянская краіна. Дзьве траціны вугорцаў — каталікі. Кальвіністы складаюць каля 20%, а лютэранцы каля 5%. Каля 1% юдэяў.

Культура

Дзяржаўнае сьвята — Дзень заснавальніка дзяржавы Сьвятога Іштвана (Стэфана), які адзначаецца 20 жніўня. Нацыянальнымі сьвятамі зьяўляюцца 15 сакавіка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1848—1849 гг., а таксама 23 кастрычніка — Дзень пачатку рэвалюцыі і вызваленчай барацьбы 1956 г. і абвяшчэньні ў 1989 г. Вугорскай Рэспублікі.

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі