Нацыянальная сымболіка

Нацыянальная сымболіка — комплекс унівэрсальных сэмантычных знакаў, колераў, выяваў, якія складаюць гістарычную традыцыю і этнічную памяць нацыі (народа), яго эстэтычны густ і сьветаўспрыманьне, філазофскае асэнсаваньне свайго месца ў цывілізацыі[1]. Мае сувязі з нацыянальна-вызвольным або культурна-адраджэнскім рухам і ўвасабляе аб’яднаньне нацыі ў змаганьні за дзяржаўнае самавызначэньне[2]. Цесна спалучаецца з нацыянальнай ідэяй[3].

Беларускі нацыянальны герб
Беларускі нацыянальны сьцяг

Звычайна комплекс нацыянальнай сымболікі складаецца з гербу, сьцяга і гімну. Прапанаваны нацыянальнымі элітамі і прыняты ды замацаваны ў сьвядомасьці насельніцтва такі комплекс разглядаецца як своеасаблівы «код нацыі»[3].

Беларуская нацыянальная сымболіка

Асноўны артыкул: Сымболіка Беларусі

Комплекс беларускай нацыянальнай сымболікі ўвасабляе гістарычны герб Пагоня і створаны на яго аснове бел-чырвона-белы сьцяг[1]:

На статус беларускага нацыянальнага гімну прэтэндуюць некалькі твораў, сярод якіх вылучаецца дзяржаўны гімн Беларускай Народнай РэспублікіМы выйдзем шчыльнымі радамі[9].

Апроч таго, у якасьці аднаго з нацыянальных сымбаляў разглядаецца дэвіз Жыве Беларусь![10].

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі