Паслуга

Паслу́га — дзейнасьць каго-небудзь на карысьць іншае асобы, рэзультаты якое маюць праяву ў карысным эфэкце. У эканамічнай тэорыі — тавары, якія могуць вырабляцца, перадавацца і спажывацца адначасова. Паслуга характарызуецца неадчувальнасьцю, незахавальнасьцю, зьменлівасьцю якасьці і неаддзельнасьцю ад крыніцы.

Беларусь

Паводле стану на сьнежань 2013 году ў Беларусі налічвалася каля 20 000 вытворцаў побытавых паслугаў, у тым ліку звыш 80% прыватных. Сярод іх было 13 000 юрыдычных асобаў і 7000 індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны аказвалі звыш 900 відаў побытавых паслугаў[1].

Глядзіце таксама

Крыніцы