Сабадэль

Сабадэль (па-каталянску: Sabadell) — горад у Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Каталёнія. Знаходзіцца ў 20 км на поўнач ад Барсэлёны.

Сабадэль
кат. Sabadell
Сабадэль
Герб СабадэліСьцяг Сабадэлі
Дата заснаваньня:1800 да н. э.
Краіна:Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць:Каталёнія
Правінцыя:Барсэлёна
Кіраўнік:Marta Farrés Falgueras[d]
Плошча:37,89 км²
Вышыня:190 м н. у. м.
Насельніцтва (2009)
колькасьць:206 493 чал.
шчыльнасьць:5449,8 чал./км²
Часавы пас:UTC+1
летні час:UTC+2
Тэлефонны код:93
Паштовы індэкс:08200–08208
Нумарны знак:B
Геаграфічныя каардынаты:41°32′54″ пн. ш. 2°6′27″ у. д. / 41.54833° пн. ш. 2.1075° у. д. / 41.54833; 2.1075 2°6′27″ у. д. / 41.54833° пн. ш. 2.1075° у. д. / 41.54833; 2.1075
Сабадэль на мапе Гішпаніі
Сабадэль
Сабадэль
Сабадэль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sabadell.cat/

Гісторыя

У рымскія часы места было маленькай вёскай. У Сярэднявеччы Сабадэль пашырыўся й стаў мястэчкам. У XIX стагодзьдзі ў Сабадэлі спачатку адчынілі чыгуначную станцыю ў 1856 годзе, а ў 1877 годзе мястэчка атрымала статус гораду. Згодна зь перапісам насельніцтва 1897 году ў горадзе налічвалася 23 044 жыхары.

Сабадэль падчас прамысловай рэвалюцыі ў Каталёніі меў значную колькасьць тэкстыльных фабрык, разам са сваім галоўным канкурэнтам на рынку воўны Тэрасай.

Геаграфія

Месьціцца за 20 кілямэтраў ад Барсэлёны.

Спорт

Падчас Алімпійскіх гульняў 1992 году ў Барсэлёне, Сабадэль быў адным з гарадоў, дзе прыходзілі футбольныя спаборніцтвы.

Вонкавыя спасылкі