Скалвы

Скальвы (па-нямецку: Schalauer) — балтыйскае племя, якое жыло побач з прусамі, куршамі, а з 13 стагодзьдзя таксама зь летувісамі. Лічацца пераходнай этнамоўнай групай, якая была літуанізаваная ў 13 стагодзьдзі ў выніку працэсу пастаянных перасяленьняў летувіскіх плямёнаў[1]. Паводле Хронікі Прускай зямлі, складзенай Пятром з Дуйсбургу каля 1326 году, скалвы ў 1240 годзе засялялі землі на поўдзень ад куршаў у ніжняе плыні Нёману, празваныя Скаловіяй. Паводле прускіх хронікаў, назва племені паходзіць ад двух прускіх братоў на імя Схалаўа. Цэнтрам Скаловіі меркавана быў горад Нёман у Калінінградзкае вобласьці. Мяркуючы па пахавальных звычаях, скалвы былі блізкія да прусаў і куршаў і ў меншай ступені да летувісаў і латышоў.

Землі скалваў пазначаны зялёным колерам
Землі скалваў на сучаснай мапе

Крыніцы