Скандэрбэг

альбанскі нацыянальны герой, правадыр альбанскага паўстаньня супраць Асманскай імпэрыі

Гео́ргі Кастрыё́ці (па-альбанску: Gjergj Kastrioti), больш вядомы як Скандэрбэг (альб. Skënderbeu) — альбанскі арыстакрат, княжа Кастрыёці, нацыянальны герой Альбаніі, правадыр альбанскага паўстаньня супраць улады Асманскай імпэрыі.

Скандэрбэг
Партрэт Скандэбэга, які захоўваецца ў галерэі Ўфіцы ў Флярэнцыі
гаспадар Кастрыёці
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніГеоргі Кастрыёці
Нарадзіўся1405, Княства Кастрыёці
Памёр17 студзеня 1468, Лежа, Вэнэцыянская рэспубліка (на сёньня частка Альбаніі)
ПахаваныЦарква Сьвятога Мікалая
НашчадкіЯн II Кастрыёці
ДынастыяКастрыёці
ЖонкаДоніка Кастрыёці
БацькаЯн I Кастрыёці
Узнагароды
ПодпісВыява аўтографу

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1405 годзе ў сям’і князя Яна I Кастрыёці. У 1423 годзе быў адвезены ў Асманскую імпэрыю ў якасьці ганаровага закладніка, дзе навярнуўся ў іслам. Служыў у асманскім войску, атрымаў афіцэрскае званьне. Дзякуючы мужнасьці атрымаў ад туркаў прозьвішча Іскандэр-бэй, у гонар Аляксандра Македонскага. Гэтая мянушка на альбанскі лад «Скандэрбэг» і захавалася за Георгіем. У 1443 годзе дэзэртаваў з асманскага войска і ўцёк да хаты ў Альбанію, дзе вярнуўся да хрысьціянства і ўзначаліў барацьбу з асманамі. 25 гадоў Скандэрбэг пасьпяхова ўтрымліваў сваю радзіму ад захопу Асманскай імпэрыяй.

Вонкавыя спасылкі

Скандэрбэгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў