Скрыптовая мова

мова праграмаваньня для запуску ў прыстасаваных асяродках

Скрыптовая мова (анг. scripting language, таксама сцэнарная мова) — мова праграмаваньня, распрацаваная для стварэньня «сцэнараў» — пасьлядоўнасьці апэрацыяў, якія могуць выконвацца кампутарам. Раней скрыптовыя мовы часьцей называлі мовамі пакетнай апрацоўкі ( batch languages ці job control languages). Сцэнары зазвычай інтэрпрэтуюцца, а не кампілююцца (цяпер усё часьцей ужываецца кампіляцыя перад запускам).

У апраграмаваньні, сцэнар (скрыпт) — набор інструкцыяў, якія аўтаматызуюць пэўную задачу, якую карыстальнік вымушаны быў бы выконваць уласна праз інтэрфэйс праграмы.

Тыпы скрыптовых моў

Унівэрсальныя мовы

  • AngelScript
  • AutoIt
  • Lua
  • PAWNO
  • Perl
  • PHP
  • Python
  • REBOL
  • Ruby
  • Squirrel
  • Tcl

Убудаваныя ў апраграмаваньне

  • UnrealScript
  • Emacs Lisp
  • AutoLISP
  • VBA
  • MQL4 script
  • Game Maker Language
  • ERM

Камандныя абалонкі

  • AppleScript
  • sh, bash, csh, ksh
  • JCL
  • COMMAND.COM і cmd.exe
  • Visual Basic Script
  • REXX

Убудаваныя

  • ActionScript — у асяродзьдзі Adobe Flash, Adobe AIR, Adobe Flex
  • браўзэрныя мовы: JavaScript, JScript
  • Io
  • Lua