PHP

мова праграмаваньня

PHP (па-ангельску: PHP: Hypertext Preprocessor — «PHP: гіпэртэкставы прэпрацэсар», па-ангельску: Personal Home Page Tools (стар.) — «Прылады для асабістых вэб-старонак»[1]) — сцэнарная мова, разробленая для генэраваньня HTML-старонак на баку вэб-сэрвэра і працы з базамі зьвестак. На бягучы час падтрымліваецца пераважнай большасьцю хостынг-кампаніяў. Зьяўляецца часткай LAMP — папулярны камплект для вэб-сэрвэраў (Linux, Apache, MySQL, PHP, у некаторых выпадках гэтаксама Python і Perl).

PHP
Кляса языка:імпэратыўная, аб'ектна-арыентаваная
Тып выкананьня:інтэрпрэтуемая
Зьявілася ў:1995[1] г.
Аўтар(ы):Расмус Лердорф
Стабільная вэрсія:7.0.2/5.6.17 (7.01.2016)
Тэставая вэрсія:6.0.0-dev
Тыпізацыя дадзеных:Дынамічная, нястрогая
Рэалізацыі:Zend Engine, Roadsend PHP, Phalanger
Уплыў ад:C, Perl, Java, C++
АС:крос-плятформеная
Афіцыйная старонка:www.php.net

PHP — праект, які падтрымліваецца сотнямі дабраахвотных, якія займаюцца як непасрэдна ядром PHP, але і ягонымі пашырэньнямі, ці дакумэнтацыяй.

Гісторыя

Праца над PHP як шэрагам розных прыладаў для CGI, напісаных на C, была распачатая дацкім праграмістам Расмусам Лердорфам у 1994 годзе. Галоўнай іх мэтай была замена Perl-сцэнараў, якія патрабаваліся для працы ягонай хатняй старонкі (адгэтуль пайшла першапачатковая назва Personal Home Page[1]). Прылады выкарыстоўваліся з рознымі мэтамі: адлюстраваць інфармацыю пра Расмуса, альбо захаваньня статыстыкі наведваньняў. Ён дадаў да PHP яго «Інтэрпрэтатар формаў» (па-ангельску: Form Interpreter), атрымаўшы PHP/FI.

Выкарыстаньне PHP

У Сеціве PHP — агульнамэтавая сцэнарная мова праграмаваньня, прыстасаваная ў першую чаргу для вэб-разробак. Часьцей за ўсё PHP працуе ў складзе вэб-сэрвэра: PHP-код з запытанага файла выконваецца і, звычайна, генэруе зьмест. Між тым, у выпадках, калі сэрвэрам PHP і кліентам зьяўляецца адзін кампутар, PHP можна выкарыстоўваць як прыладу для выкананьня сцэнараў каманднага радку (з дапамогай PHP CLI) ці вырабляць GUI-праграмы (з дапамогай PHP-GTK).

Перш за ўсё, PHP дзейнічае як фільтар, прапуская празь сябе ўведзеныя зьвесткі і апрацоўвая іх, выводзіць рэзультат рознымі шляхамі.

Хоць мова й была створаная для дынамічных ўэб-старонак, сёньня галоўнай спэцыялізацыяй зьяўляецца праца са сцэнарамі на баку сэрвэра,[2] як і ў іншых сцэнарных мовах, якія ствараюць дынамічны зьмест, дасылаемы з сэрвэра да кліентаў, напрыклад: Active Server Pages ад Microsoft, JavaServer Pages ад Sun Microsystems[3] і mod perl. PHP таксама прыцягнуў мноства распрацоўшчыкаў да стварэньня фрэймворкаў дзеля пашырэньня распаўсюджанасьці хутка разгортваемых прадуктаў. Некаторыя зь іх — CakePHP, CodeIgniter, Zend Framework і іншыя — прапануюць уласьцівыя іншым фрэймворкам функцыі для хуткай распрацоўкі галоўным чынам сайтаў.

Па стану на ліпень 2007 году модуль mod_php зьяўляецца найбольш папулярным модулем для Apache.[4]

Вонкавыя спасылкі

PHPсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы