Спортынг Лісабон

партугальскі футбольны клюб

«Спо́ртынг» (па-партугальску: Sporting) — партугальскі футбольны клюб з гораду Лісабону. 19-разовы чэмпіён Партугаліі, 16-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 8-разовы ўладальнік Супэркубка Партугаліі. Уладальнік Кубка кубкаў (1964).

Спортынг
Поўная назваSporting Clube de Portugal
Заснаваны1 ліпеня 1906
ГорадЛісабон, Партугалія
СтадыёнЭштадыю Жузэ Алваладэ
Умяшчальнасьць: 50 095
ПрэзыдэнтФрэдэрыку Варандаш[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрымэйра-Ліга
 · 2022—20234 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sporting.pt (парт.)​ (анг.)

Клюб быў заснаваны ў Лісабоне 1 ліпеня 1906 году, ён зьяўляецца клюб «Вялікай тройкі» (парт. Tres Grandes) футбольных клюбаў Партугаліі разам з «Бэнфікай» і футбольным клюбам «Порту». У спартовым клюбе «Спортынг», куды ўваходзяць ня толькі футбольныя гульцы, але й спартоўцы іншых відаў спорту, налічваецца больш за 100 тысячаў зарэгістраваных чальцоў[1]. Спартоўцы й заўзятары часьцяком называюць сябе «ільвамі» (парт. Leões). На працягу першага стагодзьдзя існаваньня клюбу, каманда й спартоўцы заваявалі 3 спартовыя алімпійскія залатыя мэдалі, а таксама шмат срэбраных і бронзавых мэдалёў і тысячы нацыянальных і рэгіёнальных перамогаў[2]. У пэрыяд стварэньня клюбу Жазэ Алваладэ жадаў зрабіць яго ў самы вялікі клюб Эўропы. На сёньня колькасьць прыхільнікаў клюбу па ўсім сьвеце налічвае больш за тры мільёны[3].

«Спортынг» быў адным з чальцоў-заснавальнікаў Партугальскай лігі ў 1933 годзе, клюб ніколі не вылятаў з галоўнага дывізіёна партугальскага футбола, разам зь іншымі грандамі партугальскага футболу «Порту» і «Бэнфікай». «Спортынг» зьяўляецца трэцім самым пасьпяховым партугальскім футбольным клюбам, маючы на сваім рахунку 44 тытулы.

Гісторыя

Заснаваньне

Клюб паўстаў у 1906 годзе ў выніку расколу спартова-грамадзкага таварыства, бо адны лічылі, што клюб павінен засяродзіць увагу на грамадзкіх мерапрыемствах, а іншыя адчувалі, што ўсе сілы павінны быць накіраваны на спартовыя аспэкты клюбу. Жуліё дэ Араўжа, які пасьля стаў прэзыдэнтам «Спортынга», адзначыў што рознагалосьсі адбываліся ня толькі ў дачыненьні да разьмяшчэньня клюбу, бо ў клюбу мелася некалькі штаб-кватэр, але таксама й у дачыненьні да мэтаў клюбу — перавага сацыяльных або спартовых аспэктаў клюбу.

Гэты пэрыяд нявызначанасьці ў канчатковым выніку прывёў да расколу паміж двума бакамі. Жазэ Гаваза быў адным зь першых, хто адмовіўся ад ад арыгінальнага клюбу й разам з двума дзясяткамі іншымі чальцоў, заснаваў яшчэ адзін клюб на грошы свайго дзеда. Віскондзі дэ Алваладэ пагадзіўся на стварэньне новага клюбу й даў яму значную суму грошай, а таксама пляцоўку там, дзе й па сёньня месьціцца клюб, а таксама стаў старшынём савета дырэктароў як «асацыяваны пратэктар» новага клюбу.

Склад

Актуальны на 10 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрАнтоніё Адан1987
2 АбМатэўс Рэйс1995
3 АбДжэрэмі Сэнт-Юстэ1996
4 АбСэбастыян Каатэс (капітан)1990
5 ПАХідэмаса Морыта1995
8 НапПэдру Гансалвіш1998
9 НапВіктар Д’ёкерэш1998
10 НапМаркус Эдўардс1998
11 ПАНуну Сантуш1995
12 БрФранка Ісраэль2000
13 АбЛуіш Нэту1988
17 НапФрансішку Трынкан1999
20 НапПаўліньню1992
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
21 НапЖэні Катаму2001
22 АбІван Фрэснэда2004
23 ПАДаніел Браганса1999
25 АбГансалу Інасью2001
26 АбУсман Дыямандэ2003
42 ПАМортэн Юльман1999
43 АбЖуан Муніс2005
45 АбРафаэл Пантэлу2003
47 АбРыкарду Эшгаю1993
72 АбЭдуарду Куарэжма2002
80 ПАКаба Куандрэдзі2001
83 НапРафаэл Камашу2000

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі