Сталягміт

Сталягмі́ты (ад па-грэцку: σταλαγμίτης — кропля) — нацечныя мінэральныя ўтварэньні (большая частка: вапняковыя, радзей гіпсавыя, саляныя), што растуць у выглядзе конусаў, слупоў са дна пячораў і іншых падземных карставых поласьцяў насустрач сталяктытам і нярэдка зьліваюцца зь імі, утвараючы сталягнат. Самым высокім у сьвеце лічыцца сталягміт, знойдзены ў пешчоры Лас Вільяс (Куба). Яго вышыня — 63 м. У Эўропе — 34 м[1] (пячора Бузго ў Славаччыне).

Сталягміт «Вядзьмарчын палец»

Глядзіце таксама

Крыніцы