Сьвятлодыёдная лямпа
Сьвятлодыёдная лямпа — сьвецень на сьвятлодыёдах. Патрабуе электрасхемы для ператварэньня зьменнага току ад электрасеткі ў пастаянны ток нізкай напругі. Звычайна ўлучае ахаладжальнік(en) і астуджальнае рабро(en) для прадухіленьня перагрэву сьвятлодыёдаў. Выпраменьвае белае сьвятло пры дапамозе: 1) зьмешваньня сьвятла ад чырвонага, зялёнага і сіняга сьвятлодыёдаў; або 2) фоталюмінафора. Выкарыстоўваецца для вулічнага, побатавага і прамысловага асьвятленьня. Тэрмін службы побытавага сьвятлодыёднага сьвеценя складае каля 35 тыс. гадзінаў (4 гады). Пры магутнасьці 6 Ват дае аднолькавы сьветлавы паток, што і лямпа напальваньня на 60 Ват (720 люмэнаў)[1]. Мае вузкую накіраванасьць сьвятла, аб’ёмнасьць якога дасягаецца адпаведным выглядам лямпы[2].
Беларусь
У пачатку сьнежня 2015 г. Берасьцейскі электралямпавы завод асвоіў вытворчасьць сьвятлодыёдных ніткавых(en) сьвеценяў магутнасьцю 3, 5 і 7 Ват са сьветлавым патокам у 400, 800 і 990 люмэнаў адпаведна. Працягласьць іх гарэньня складала 30 тыс. гадзінаў (3 гады і 5 месяцаў).
Галерэя
- Разабраны сьвецень з драйвэрам(en) і цокалем Эдысана
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
- Юлія Цяльпук. СВД-асьвятленьне. Эканомія і міты // Тэлеканал «Белсат», 4 верасьня 2015 г. Праверана 11 красавіка 2016 г.
Гэта — накід артыкула па тэхніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |