Люмэн

Лю́мэн (лм, lm) — адзінка вымярэньня сьветлавога струменя ў СІ.

Адзін люмэн роўны сьветлавому струменю, выпусканаму пунктавай ізатропнай крыніцай, зь сілай сьвятла роўнай адной кандэле, у целавы кут, велічынёй у адзін стэрадыян (1 лм = 1 кд•ср). Поўны сьветлавы струмень, ствараны ізатропнай крыніцай, зь сілай сьвятла адна кандэла, роўны люмэнам.

Звычайная лямпа напальваньня магутнасьцю 100 Вт пры напрузе 220 В стварае сьветлавы струмень, роўны, прыкладна, 1300 лм. Кампактная лямпа дзённага сьвятла магутнасьцю 26 Вт пры напрузе 220 В стварае сьветлавы струмень, роўны, прыкладна, 1600 лм.

Кратныя і дзельныя адзінкі

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюцца з дапамогай стандартных прыставак СІ.

КратныяДзельныя
велічыняназвапазначэньневелічыняназвапазначэньне
101 лмдэкалюмэндалмdalm10-1 лмдэцылюмэндлмdlm
102 лмгэкталюмэнглмhlm10-2 лмсантылюмэнслмclm
103 лмкілялюмэнклмklm10-3 лммілілюмэнмлмmlm
106 лммэгалюмэнМлмMlm10-6 лммікралюмэнмклмµlm
109 лмгігалюмэнГлмGlm10-9 лмнаналюмэннлмnlm
1012 лмтэралюмэнТлмTlm10-12 лмпікалюмэнплмplm
1015 лмпэталюмэнПлмPlm10-15 лмфэмталюмэнфлмflm
1018 лмэкзалюмэнЭлмElm10-18 лматталюмэналмalm
1021 лмзэталюмэнЗлмZlm10-21 лмзэпталюмэнзлмzlm
1024 лмёталюмэнІлмYlm10-24 лмёкталюмэнілмylm