Сьцяг Кітаю

Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі («пяцізоркавы Чырвоны Сьцяг») быў распрацаваны Цзэн Ляньсунам, эканамістам і акторам з правінцыі Чжэцьзян. Сьцяг быў зацьверджаны 1 кастрычніка 1949 г. на Народным палітычным кансультатыўным савеце. Яго асноўны колер — чырвоны колер камунізму. У левым верхнім куце зьмешчана пяціканцовая залатая зорка, апраўленая дугой з чатырох меншых зорак.

Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі
Кітай
Сьцяг Кітайскай Народнай Рэспублікі
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 27 верасьня 1949
Аўтар Цзэн Ляньсун

Буйная зорка ўвасабляе лідэрства Камуністычнай партыі Кітая. Маленькія зоркі атачаюць вялікую, што сымбальізуе вялікае згуртаваньне рэвалюцыйнага кітайскага народа пад кіраўніцтвам КПК.

Колеры

ТэкстыльСтымулы значэньне Y10Колер каардынатыДапушчальная памылка
x10y10
Хімічныя валокныЧырвоны9.40.5550.328Усе
Залаты41.20.4460.489
ШоўкЧырвоны12.30.5650.325
Залаты32.40.4500.463
БавоўнаЧырвоны9.20.5950.328
Залаты33.00.4670.463
РукаўБелы78.0--Y10 стымул значэньне павінна складаць ня меней 78

Зноскі

  1. 1949年9月27日 中华人民共和国国旗诞生 (кіт.). CPC News. Праверана 4 лістапада 2009.
  2. ↑ belarusian.cri.cn
  3. ↑ GB 12983-2004 国旗颜色标准样品 (кіт.) (PDF). Standardization Administration of China (5 жніўня 2004). Праверана 2 лістапада 2009.