Традыцыйны бірманскі каляндар

Традыцыйны бірманскі каляндар — месяцова-сонечны каляндар, заснаваны адначасова на фазах Месяца і вярчэньні сонца. У кожным месяцы бірманскага календара праводзіцца вялікі фэстываль, які зазвычай паходзіць ад звычаяў Бірманскага будызму. Нягледзячы на ягоную рэлігійную і культурную значнасьць, традыцыйны каляндар у значнай ступені выйшаў з ужытку, асабліва ў вялікіх гарадзскіх тэрыторыях, і саступіў сваё месца Грэгарыянскаму календару. Шматлікія газэты працагваюць выкарыстоўваць традыцыйныя назвы месяцаў, але гэта адбываецца выключна ў цэрыманіяльнай форме.

Бірманскі каляндар складаецца з дванаццаці месяцаў:

  1. Таґу (တန်ခူး)
  2. Касан (ကဆုန်)
  3. Наён (နယုန်)
  4. Ўаса (ဝါဆို)
  5. Ваґанґ (ဝါခေါင်)
  6. Таўталін (တော်သလင်း)
  7. Тадынґют (သီတင်းကျွတ်)
  8. Тазаўнґмон (တန်ဆောင်မုန်း)
  9. Натдаў (နတ်တော်)
  10. Пяда (ပြာသို)
  11. Табодў (တပို့တွဲ)
  12. Табаўнґ (တပေါင်း)
Бірманскі каляндар
Звычайны годВысакосны год
Таґу29 дзён29 дзён
Касан30 дзён30 дзён
Наён29 дзён30 дзён
Ўаса30 дзёнпершы Ўаса30 дзён
другі Ўаса30 дзён
Ваґанґ29 дзён29 дзён
Таўталін30 дзён30 дзён
Тадынґют29 дзён29 дзён
Тазаўнґмон30 дзён30 дзён
Натдаў29 дзён29 дзён
Пяда30 дзён30 дзён
Табодў29 дзён29 дзён
Табаўнґ30 дзён30 дзён
12 месяцаў354 дні13 месяцаў385 дзён

Глядзіце таксама