Тронгэйм

места ў Нарвэгіі

Тро́нгэйм (па-нарвэску: Trondheim), таксама Trondhjem; паўд.-саамск. Råante; старажытная назва Нідарус, па-нарвэску: Nidaros) — горад у Нарвэгіі, знаходзіцца ля вусьця ракі Нідэльвы. Трэці паводле колькасьці насельніцтва (161 730 чалавек на 2007 год) горад краіны пасьля Осьлё і Бэргену.

Тронгэйм
нарв. Trondheim
Герб Тронгэйму
Дата заснаваньня:997
Краіна:Нарвэгія
Плошча:321,81 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць:190 464 чал.
шчыльнасьць:591,85 чал./км²
Паштовы індэкс:7004
Геаграфічныя каардынаты:63°26′24.00″ пн. ш. 10°24′0.00″ у. д. / 63.44° пн. ш. 10.4° у. д. / 63.44; 10.4 10°24′0.00″ у. д. / 63.44° пн. ш. 10.4° у. д. / 63.44; 10.4
Тронгэйм на мапе Нарвэгіі
Тронгэйм
Тронгэйм
Тронгэйм
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.trondheim.no/

Адміністрацыйны цэнтар фюльке Сёр-Трондэлаг. Заснаваны ў 997 годзе. Старажытная сталіца Нарвэгіі (да 1217 году) і самы буйны цэнтар паломніцтва ў Паўночнай Эўропе (да мошчаў Олява Сьвятога); старая назва — Нідарас. У позьнім Сярэднявеччы назва гораду зьмянілася на Тронгэйм, і гэтая назва была асноўнай у дацкі пэрыяд. У 1930 была вернутая старая назва, Нідарас, але пасьля пратэсту жыхароў ужо ў наступным, 1931 годзе горад зноў зрабіўся Тронгэймам.

Партнэрскія гарады

Вонкавыя спасылкі

Тронгэймсховішча мультымэдыйных матэрыялаў