Бэрген

Бэ́рген (па-нарвэску: Bergen) — другі па колькасьці жыхароў (217 000 на 2008 год) горад Нарвэгіі, сталіца фюльке Хордалан і буйны горад Заходняй Нарвэгіі. Знаходзіцца на захадзе краіны, на беразе Паўночнага мора ў рэгіёне Мідтхорлан. Займае Бэргэнскую паўвыспу, якая адасоблена ад мора выспамі Аскёй, Халсьнёй і Сутра.

Бэрген
нарв. Bergen
Герб Бэргену
Дата заснаваньня:1070
Краіна:Нарвэгія
Кіраўнік:Marte Mjøs Persen[d][1] і Rune Bakervik[d]
Плошча:465,56 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць:278 121 чал.
шчыльнасьць:597,39 чал./км²
Паштовы індэкс:5003–5098
Геаграфічныя каардынаты:60°23′33″ пн. ш. 5°19′24″ у. д. / 60.3925° пн. ш. 5.32333° у. д. / 60.3925; 5.32333 5°19′24″ у. д. / 60.3925° пн. ш. 5.32333° у. д. / 60.3925; 5.32333
Бэрген на мапе Нарвэгіі
Бэрген
Бэрген
Бэрген
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.bergen.kommune.no

Да 1299 году зьяўляўся сталіцай Нарвэгіі, прыкладна да 1830-х гадоў таксама быў самым буйным горадам краіны. У Сярэднявеччы — частка Ганзейскага саюзу. Сёньня Бэргэн — буйны порт, цэнтар нафтавай прамысловасьці. У горадзе ёсьць унівэрсытэт. Сярэднявечная набярэжная Бэргэну зьяўляецца адным з аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2000 годзе Бэргэн быў прызначаны адной з культурных сталіц Эўропы.

Панарама Бэргэну

Вонкавыя спасылкі

Бэргенсховішча мультымэдыйных матэрыялаў