Тым Візэ

Тым Візэ (па-нямецку: Tim Wiese; нарадзіўся 17 сьнежня 1981 году, Бэргіш-Глядбах, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, брамнік. За нацыянальную зборную Нямеччыны правёў 6 матчаў.

Тым Візэ
Тым Візэ
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся17 сьнежня 1981 (42 гады)
Бэргіш-Вэстфалія, Нямеччына
Рост193 см
Вага91 кг
Пазыцыябрамнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2000—2002
2002—2005
2005—2012
2012—2014
Фартуна
Кайзэрсьляўтэрн
Вэрдэр
Гофэнгайм
23 (0)
65 (0)
194 (0)
10 (0)
Зборныя
2008—2012Нямеччына6 (0)

Кар’ера

Раньнія гады

Тым зьяўляецца выхаванцам левэркузэнскага «Баеру», ён 10 гадоў выступаў за дзіцячыя й моладзевыя каманды гэтага клюбу. У дарослым футболе дэбютаваў у 2000 годзе ў складзе «Фартуны» з Кёльну, у трэцім нямецкім дывізіёне.

«Кайзэрсьляўтэрн»

У ходзе зімовага трансфэрнага акна сэзону 2001—2002 гадоў перайшоў у клюб найвышэйшага дывізіёну «Кайзэрсьляўтэрн», дзе спачатку гуляў за дублюючы склад у трэцім дывізіёне. Першапачаткова Візэ быў трэцім брамнікам пасьля Георга Коха й Романа Вайдэнфэлера. Пасьля трансфэру Вайдэнфэлера ў дортмундзкую «Барусію» пачалася барацьба паміж Візэ й Кохам за права быць асноўным галкіпэрам каманды; Тым дэбютаваў у Бундэсьлізе ў пачатку сэзона 2002—2003 гадоў, але, прапусьціўшы ў двух матчах чатыры мячы, ізноў саступіў месца Коху. Пасьля зімовага перапынку Візэ ўсё ж стаў асноўным галкіпэрам каманды й быў прызнаны адным з самых таленавітых маладых брамнікаў Бундэсьлігі. Візэ быў асноўным брамнікам клюбу ў сэзоне 2003—2004 гадоў, прапусьціўшы толькі два матчы (з-за чырвоных картак). Тым заставаўся асноўным брамнікам «Кайзэрсьляўтэрна» да канца лістапада 2004 году, калі саступіў сваё месца вэтэрану Томасу Эрнсту.

«Вэрдэр»

Візэ пераехаў у Брэмэн ў 2005 годзе, меў магчымасьць выцесьніць з асноўнага складу пастарэлага Андрэаса Райнке, але парваў крыжападобныя зьвязкі й цалкам прапусьціў першую палову сэзона. Дэбютаваў у Бундэсьлізе у складзе «Вэрдэра» ў гасьцявым матчы супраць «Штутгарту» ў лютым 2006 году, пасьля сур’ёзнай траўмы Райнке, і затым заставаўся асноўным брамнікам да канца сэзона 2005—2006 гадоў.

«Гофэнгайм»

2 траўня 2012 году Тым Візэ падпісаў кантракт з «Гофэнгаймам», якому ён дастаўся бескаштоўна, таму што ягоны кантракт з «Вэрдэрам» сканчаўся ўлетку 2012 году[1].

Міжнародная кар’ера

Тым Візэ дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны 19 лістапада 2008 году ў матчы супраць зборнай Ангельшчыны (1:2), замяніўшы ў перапынку Рэнэ Адлера, на 84-й хвіліне таго матчу прапусьціў вырашальны гол ад Джона Тэры.

Дасягненьні

Клюбныя

«Вэрдэр»:

  • Уладальнік Кубка Нямеччыны: 2009
  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2009
  • Уладальнік Кубка Нямецкай лігі: 2006

Міжнародныя

Нямеччына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Тым Візэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў