Зборная Ангельшчыны па футболе

Зборная Ангельшчыны па футболе — прадстаўляе Ангельшчыну на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Арганізацыяй, які ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, зьяўляецца Футбольная асацыяцыя Ангельшчыны.

Ангельшчына
Лягатып
ФэдэрацыяФутбольная асацыяцыя Ангельшчыны
КанфэдэрацыяУЭФА
ТрэнэрГарэт Саўтгейт
Найбольш гульняўПітэр Шылтан (125)
Найлепшы бамбардзірЎэйн Руні (53)
Першая гульня
Шатляндыя 0:0 Ангельшчына
(Партык, Шатляндыя; 30 лістапада 1872)
Самая буйная перамога
Ірляндыя 0:13 Ангельшчына
(Бэлфаст, Ірляндыя; 18 лютага 1882)
Самая буйная параза
Вугоршчына 7:1 Ангельшчына
(Будапэшт, Вугоршчына; 23 траўня 1954)
Чэмпіянат сьвету
Удзел15 (упершыню: 1950)
ДасягненьніЧэмпіён (1966)
Чэмпіянат Эўропы
Удзел9 (упершыню: 1968)
ДасягненьніТрэцяе месца (1968), паўфінал (1996, 2020)
Асноўная форма
Рэзэрвовая форма

Ангельшчына, разам з Шатляндыяй, зьяўляецца найстарэйшай нацыянальнай футбольнай зборнай у сьвеце. Хатнія матчы зборная праводзіць на лёнданскім стадыёне «Ўэмблі».

Чэмпіянаты сьвету

  • 1930 — не брала ўдзелу
  • 1934 — не брала ўдзелу
  • 1938не брала ўдзелу
  • 1950 — групавы этап
  • 1954 — чвэрцьфінал
  • 1958 — групавы этап
  • 1962 — чвэрцьфінал
  • 1966 — чэмпіён
  • 1970 — чвэрцьфінал
  • 1974 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1978не прайшла кваліфікацыю
  • 1982 — другі групавы этап
  • 1986 — чвэрцьфінал
  • 1990 — чацьвертае месца
  • 1994не прайшла кваліфікацыю
  • 1998 — ⅛ фіналу
  • 2002 — чвэрцьфінал
  • 2006 — чвэрцьфінал
  • 2010 — ⅛ фіналу
  • 2014 — групавы этап
  • 2018 — чацьвертае месца

Чэмпіянаты Эўропы

  • 1960 — не брала ўдзелу
  • 1964 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1968 — трэцяе месца
  • 1972 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1976 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 — групавы этап
  • 1984 — не прайшла кваліфікацыю
  • 1988 — групавы этап
  • 1992 — групавы этап
  • 1996 — трэцяе месца
  • 2000 — групавы этап
  • 2004 — чвэрцьфінал
  • 2008не прайшла кваліфікацыю
  • 2012 — чвэрцьфінал
  • 2016 — 1/8 фіналу
  • 2020 — паўфінал

Вонкавыя спасылкі