Уніён Бэрлін

нямецкі футбольны клюб

«Уніён» (па-нямецку: Union) — нямецкі футбольны клюб з гораду Бэрліна. Заснаваны ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія». Фіналіст Кубка Нямеччыны (2001).

Уніён
Поўная назва1. FC Union Berlin e. V.
Заснаваны1906
ГорадБэрлін, Нямеччына
СтадыёнАн дэр Альтэн Фёрштэрай
Умяшчальнасьць: 18 432
ПрэзыдэнтДырк Цынглер[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатБундэсьліга
 · 2022—20234 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fc-union-berlin.de (ням.)​ (анг.)

За часам халоднае вайны «Ўніён» месьціўся ва Ўсходнім Бэрліне таму браў удзел у розыгрышах чэмпіянату НДР. Пасьля ўзьяднаньня Нямеччыны далучыўся да агульнанямецкай клюбнай структуры ў 1990 годзе[1]. З 2009 па 2019 гады клюб быў сталым удзельнікам Бундэсьлігі 2, якая ёсьць другім дывізіёнам клюбнага футболу краіны. У 2019 годзе «Ўніён» прасунуўся ў Бундэсьлігу ўпершыню ў сваёй гісторыі. У 2022 годзе клюб браў удзел у кваліфікацыйных раўндах Лігі Эўропы.

Па стане на 2022 год, «Уніён» налічвае 45 тысяч афіцыйных сябраў клюбу[2]. Вядомы сваёй заўзятарскай супольнасьцю[3]. У часы падзелу Нямеччыны галоўнае супрацьстаяньне клюб меў з бэрлінскім «Дынама», якое асацыявалася з службай бясьпекі Штазі. Не зважаючы на тое, што іншым буйным клюбам Бэрліну на сёньня ёсьць «Гэрта», асаблівага супрацьстаяньня паміж камандамі бракуе.

Гісторыя

Заснаваньне

Клюб быў закладзены ў 1906 годзе пад назвай «Алімпія» і базаваўся ў бэрлінскім раёне Обэршэнэвайдэ, які на той час быў яшчэ прадмесьцем. У 1910 годзе назва была зьмененая на «Ўніён 06». У тыя часы каманда была адной зь вядучых у Бэрліне, рэгулярна перамагаючы ў мясцовых чэмпіянатах і спаборнічаючы на нацыянальным узроўні. Гэтак «Уніён» прасунуўся ажно да фіналу чэмпіянату Нямеччыны 1923 году, дзе яны саступілі «Гамбургу» зь лікам 0:3.

Ад пачатку клюб асацыяваўся з працоўнай клясай, у той час большасьць бэрлінскіх клюбаў мелі паходжаньне зь сярэдняе клясы, як то «Вікторыя», «Бляў-Вайс», БСФ-92 і «Тэніс Барусія». Як мяркуецца, у тыя часы зьявіўся клюбны вокліч — «Жалезны зьвяз!» (ням. Eisern Union!), які дасюль шырока ўжываецца заўзятарамі клюбу[4].

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрФрэдэрык Рэнаў1992
2 АбКевін Фогт1991
3 АбПаўль Якель1998
4 АбДыёгу Лейтэ1999
5 АбДанілё Духі1998
6 ПАРобін Гозэнс1994
7 ПАБрэндан Аарансан (ар. Лідс Юн.)2000
8 ПАРані Хэдыра1994
9 НапМікель Каўфман2001
10 НапКевін Фолянд1992
11 НапКрыс Бэдыя1996
12 БрЯкаб Буск1993
13 ПААндраш Шэфэр1999
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
14 НапЁрбэ Вэртэсэн2001
16 НапБэнэдыкт Голербах2001
18 АбЁсіп Юранавіч1995
19 ПАЯнік Габэрэр1994
20 ПААйса Лайдуні1996
26 АбЖэром Русіён1993
28 АбКрыстафэр Трымэль (капітан)1987
29 ПАЛюка Тузар1997
31 АбРобін Кнохэ1992
33 ПААлекс Краль (ар. Спартак)1998
37 БрАляксандар Шволяў1992
42 ПАНоа Энгельбрэт2005

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі