Бундэсьліга

найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Нямеччыны па футболе

Бундэсьліга (па-нямецку: Fußball-Bundesliga; саюзная ліга) — прафэсінае спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клюбаў Нямеччыны, якое мае статус першараднага футбольнага спаборніцтва Нямеччыны.

Бундэсьліга
КраінаСьцяг Нямеччыны Нямеччына
КанфэдэрацыяУЭФА
Заснаваная1963
Колькасьць камандаў18
Вылет уБундэсьліга 2
Узровень ў пірамідзеУзровень 1
Хатнія кубкіКубак Нямеччыны
Міжнародныя кубкіЛіга чэмпіёнаў
Ліга Эўропы
Дзейны чэмпіёнБаварыя Мюнхэн — 31-ы тытул (2021—2022)
Найбольш пасьпяховы клюбБаварыя Мюнхэн — 31 тытул
ТБ-партнэрыSetanta Sports
Сэзон 2022—2023 гадоў

Спаборніцтва зьяўляецца найвышэйшай лігай Чэмпіянату Нямеччыны па футболе. Бундэсьліга мае 18 камандаў, якія аспрэчваюць тытул чэмпіёна краіны. Сэзон пачынаецца ў жніўні й доўжыцца па травень наступнага году. Большасьць гульняў праводзяцца па суботах і нядзелях. Пераможца Бундэсьлігі акрамя тытулу чэмпіёну Нямеччыны атрымлівае права на ўдзел у Супэркубку Нямеччыны. Тры каманды, якія набралі найменшую колькасьць ачкоў, пасьля сканчэньня сэзону пераходзяць у Бундэсьлігу 2. Цягам сэзону прысвойваюцца ўзнагароды найлепшаму гульцу месяца, найлепшаму навічку. Паводле фінансавых паказчыкаў у Эўрапейскім футболе Бундэсьліга лічыцца адной з чатырох наймацнейшых разам с ангельскай Прэм’ер-Лігай, італьянскай Сэрыяй A ды гішпанскай Ля Лігай.

Бундэсьліга была ўтвораная ў 1963 годзе ў Заходняй Нямеччыне. У 1991 годзе ў Бундэсьлізе пачалі ўдзельнічаць клюбы з усёй Нямеччыны.

Сэзоны

СэзонПераможца
2010—2011Барусія Дортмунд
2011—2012Барусія Дортмунд
2012—2013Баварыя Мюнхэн
2013—2014Баварыя Мюнхэн
2014—2015Баварыя Мюнхэн
2015—2016Баварыя Мюнхэн
2016—2017Баварыя Мюнхэн
2017—2018Баварыя Мюнхэн
2018—2019Баварыя Мюнхэн
2019—2020Баварыя Мюнхэн
2020—2021Баварыя Мюнхэн
2021—2022Баварыя Мюнхэн

Вонкавыя спасылкі