Фразынонэ (футбольны клюб)

італьянскі футбольны клюб

«Фразынонэ» (па-італьянску: Frosinone) — італьянскі футбольны клюб з гораду Фразынонэ. Заснаваны ў 1906 годзе.

Фразынонэ
Поўная назваFrosinone Calcio SRL
Заснаваны1906
ГорадФразынонэ, Італія
СтадыёнМатуза
Умяшчальнасьць: 10 000
ПрэзыдэнтМаўрыцыё Стырпэ[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатСэрыя A
 · 2022—2023Сэрыя Б, 1 месца (падвышэньне)
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
frosinonecalcio.com (італ.)

Гісторыя

Футбольны клюб «Фразынонэ» паўстаў 5 сакавіка 1906 году дзякуючы намаганьням праўніка і будучага мэру гораду Леонэ Віволі[2]. Колеры каманды былі першапачаткова чырвона-сінімі паводле гербу гораду[3], але пазьней яны была замененыя на жоўты і сіні. Да стварэньня каманды ў рэгіёне Ляцыё існавалі толькі два клюбы, як то «Ляцыё» і «Формія». Як плянавалася клюб мусіў улучаць ня толькі футбольнае каманду, але яшчэ дружыны ў іншых відах спорту. Першапачаткова каманда гуляла на пляцоўцы на вуліцы Казыліна Норд, пакуль у 1932 годзе ня быў пабудаваны і адкрыты стадыён Матуза.

У 1923 годзе каманда далучылася да Італьянскай фэдэрацыі футболу і пачала спаборнічаць у рэгіянальных лігах, далучыўшыся да чацьвертага дывізіёну чэмпіянату Ляцыё. У складзе клюбу гулялі і дасьведчаныя гульцы. Гэтак колеры «Фразынонэ» абараняў Вінчэнца Фрэзія, які быў чатырохразовым чэмпіёнам Італіі ў складзе Про Вэрчэльлі, а таксама ўваходзіў у склад нацыянальнай зборнай Італіі. На той час ён служыў лейтэнантам у Фразынонэ ў 59-м стралковым палку. У канцы дзесяцігодзьдзя спартовая дзейнасьць у «Фразынонэ» атрымала новы імпульс ад фашысцкае палітыкі стымулаў да фізычных практыкаваньняў і спорту[4], а таксама праз стварэньне асобнай правінцыі Фразынонэ, дзякуючы чаму клюб мог спадзявацца на большыя грошы. У 1930-х гадах клюб палепшыў вынікі, але праз Другую сусьветную вайну спартовыя спаборніцтвы былі спыненыя, а клюб зьнік.

Адраджэньне «Фразынонэ» прыпала на чэмпіянат 1945—1946 гадоў, калі каманда далучылася да адной зь ніжэйшых ліг. З 1952 па 1958 гады клюб спабонічаў у чацьвертым дывізіёне.

Склад

Актуальны на 11 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрП’ерлюіджы Фраталі1985
3 АбРыкарда Маркіцца1998
4 ПАМарка Брэшыяніні2000
5 АбКалеб Аколі (ар. Аталянта)2001
6 АбСымонэ Раманьёлі1990
7 НапХаймэ Баэс1995
8 НапДэмба Сэк (ар. Тарына)2001
9 НапКаю Жоржэ (ар. Ювэнтус)2002
10 НапДжузэпэ Каза1998
11 НапМарвін Чуні2001
12 ПАРэйнэр (ар. Рэал)2002
14 ПАФранчэска Джэльлі1996
15 ПАІсак Вурал2006
16 ПАЛюка Гарытана1994
17 НапГеоргі Квэрнадзэ (ар. Калхэці-1913)2003
18 НапМатыяс Саўле (ар. Ювэнтус)2003
19 ПАНадыр Дзортэа (ар. Аталянта)1999
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
20 АбПоль Ліроля (ар. Марсэль)1997
21 ПААбду Гаруі1998
22 АбАнтані Аяно2001
23 АбСэрджыё Калай2000
26 НапСуфіян Бідаўі1990
27 НапАрыён Ібрагімавіч (ар. Баварыя)2005
29 НапФарэс Геджэміс2002
30 АбІлярыё Мантэрызі2001
31 БрМікеле Чэрафаліні1999
32 АбЭмануэле Валеры1998
33 АбКевін Баніфацы (ар. Балёньня)1996
36 ПАЛюка Мацытэльлі (капітан)1995
45 ПАЭнса Барэнэчэа (ар. Ювэнтус)2001
47 АбМатэўс Лусуардзі2004
70 НапВалід Шэдыра (ар. Напалі)1998
80 БрСтэфана Тураці (ар. Сасуолё)2001

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі