Фрытаўн

Фрыта́ўн (па-ангельску: Freetown) — сталіца і самы вялікі горад Сьера-Леонэ, разьмешчаны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна. Насельніцтва налічвае 1,07 млн чалавек.

Фрытаўн
анг. Freetown
Фрытаўн
Герб Фрытаўну
Першыя згадкі:1792
Горад з:1792
Краіна:Сьера-Леонэ
Кіраўнік:Yvonne Aki-Sawyerr[d][1]
Плошча:357 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць:1 055 964 чал.
шчыльнасьць:2957,88 чал./км²
Часавы пас:UTC+0
Геаграфічныя каардынаты:8°29′0″ пн. ш. 13°13′59″ з. д. / 8.48333° пн. ш. 13.23306° з. д. / 8.48333; -13.23306 13°13′59″ з. д. / 8.48333° пн. ш. 13.23306° з. д. / 8.48333; -13.23306
Фрытаўн на мапе Сьера-Леонэ
Фрытаўн
Фрытаўн
Фрытаўн
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Фрытаўн зьяўляецца буйным марскім портам, празь які ідзе амаль увесь экспарт-імпарт краіны. Прамысловасьць гораду таксама канцэнтруецца вакол порта, разьвіцьцё атрымала рыбапераапрацоўчая галіна, нафтапераапрацоўчая, і прадпрыемствы апрацоўкі дыямэнтаў.

Тэрыторыя сучаснага Фрытаўну была заселена ў 1787 годзе вызваленымі рабамі, якія прыбывалі з Паўночнай Амэрыкі. У 1792 годзе быў заснаваны сам горад. З 1808 да 1874 году Фрытаўн зьяўляўся сталіцай Брытанскай Заходняй Афрыкі. Падчас Другой сусьветнай вайны горад быў базай брытанскага вайсковага флёта.

У 1990-х гадах горад быў амаль поўнасьцю зруйнаваны падчас грамадзянскай вайны. У 1998 годзе Фрытаўн быў заняты міжнароднымі войскамі, якія спрабавалі вярнуць да ўлады прэзыдэнта Ахмада Кабу.

Вонкавыя спасылкі

Фрытаўнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў