Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры
Інструмэнты
Агульныя
Друк/экспарт
Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры | |
Дата ўтварэньня | 2012 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Менск, вуліца Сурганава, 1, корпус 2. |
Дырэктар | Аляксандар Лакотка |
Першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце | Аляксандар Лукашанец |
Намесьнік дырэктара па навуковай рабоце | Валеры Жук |
Сайт | http://cbcll.basnet.by |
Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры — навуковы цэнтар у складзе Аддзелу гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Праводзіць навуковыя дасьледаваньні ў галінах мастацтвазнаўства, этнаграфіі, этналёгіі, фальклярыстыкі, мовы і літаратуры. Дзяржаўная юрыдычная асоба.
Утварыўся ў 2012 годзе ў выніку аб’яднаньня Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы і Інстытуту мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы. У 2015 годзе ў якасьці філіяў улучыў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы, а таксама адноўленыя Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы і Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа.
На 1 траўня 2015 колькасьць супрацоўнікаў складала 203 чалавекі, у тым ліку 2 акадэмікі, 5 чальцоў-карэспандэнтаў, 27 дактароў навук, 89 кандыдатаў навук.
У кастрычніку 2020 году правёў экспэртызу выразу «Жыве Беларусь!» з высновай, што гэты выраз адлюстроўвае сутнасьць унутранай і замежнай палітыкі Беларусі, скіраванай на забесьпячэньне росквіту краіны і росту дабрабыту яе грамадзянаў[1].
Дырэктар — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лакотка, першы намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — акадэмік НАН Беларусі Аляксандар Лукашанец, намесьнік дырэктара па навуковай рабоце — Валеры Жук — дырэктар філіі «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы».