Чаркасы

Чарка́сы (па-ўкраінску: Черкаси) — места ва Ўкраіне, на правым беразе Дняпра, адміністрацыйны цэнтар Чаркаскай вобласьці ды Чаркаскага раёну. Улучае ў сябе 2 мескія раёны: Прыдняпроўскі ды Сасноўскі. Сасноўскі раён улучае ў сябе селішча Аршанец.

Чаркасы
укр. Черкаси
Герб ЧаркасаўСьцяг Чаркасаў
Першыя згадкі:1284
Горад з:1795
Краіна:Украіна
Вобласьць:Чаркаская
Раён:Чаркаскі
Мэр:Анатоль Бандарэнка[d]
Плошча:69 км²
Насельніцтва
колькасьць:281 549 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць:4080,42 чал./км² (2017)
нацыянальны склад:украінцы — 83,4%
расейцы — 13,1%
габрэі — 0,5% (2001)
Часавы пас:UTC+2
летні час:UTC+3
Тэлефонны код:+380-472
Паштовыя індэксы:18000—18499
КОАТУУ:7110100000
Нумарны знак:CA, IА / 24
Геаграфічныя каардынаты:49°26′40″ пн. ш. 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972 32°3′35″ у. д. / 49.44444° пн. ш. 32.05972° у. д. / 49.44444; 32.05972
Чаркасы на мапе Ўкраіны
Чаркасы
Чаркасы
Чаркасы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rada.cherkassy.ua

Паходжаньня назову

На сёньня вядома тры асноўныя вэрсіі назову места:

  • Назоў напрамую паходзіць ад аднаго з этнонімаў адыгскіх народаў.[2] Гэтую вэрсію падтрымліваюць Васіль Тацішчаў ды Аляксандар Ріґэльман.
  • Ад асэтынскага зоаэтноніма чэркасогі, што дало пачатак такім асобным этнонімам як Чаркасы ды Касогі.
  • Назоў «Чаркасы» (па-ўкраінску: Черкаси) паходзіць ад чыры кышы альбо чыры кысі (у залежнасьці ад дыялекту), што значыць «людзі сілы» альбо «людзі арміі».[3]

Гісторыя

Першая згадка пра Чаркасы зьмяшчаецца ў Густынскім летапісу і датуецца 1305 годам. У 1360-я гады места ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. Гэтак, у 1384 годзе горад згадваецца як умацаваны горад на паўднёвых ўскраінах, утвараючы разам з Ваўкавыскам, Брацлавам і Каневам лінію абароны на шляху крымска-татарскіх заваёўнікаў. Роля Чаркасаў, як важнага апорнага пункта супраць рабаўніцкіх нападаў з боку Крымскага ханства, асабліва ўзрасла з канца XV стагодзьдзя.

Першы, дастаткова сур’ёзны, напад татараў адбыўся ў 1483 годзе, тады ордаў Мэнглі-Гірэя спустошылі амаль увесь рэгіён каля Кіева, аднак Чаркасы не ўзялі. Пасьля гэтага ў пачатку XVI стагодзьдзя Чаркаская крэпасьць была значна ўмацавана. У 1532 годзе горад вытрымаў 30-дзённую аблогу войскаў крымскага хана Саадэт-Гірэя. Пасьля Люблінскай уніі 1569 году Чаркасы ўвайшлі ў склад Польшчы. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 году места адышло ў склад Расейскай імпэрыі, стаўшы адным з павятовых цэнтраў Вазьнясенскага намесніцтва. З 1797 году горад стаў павятовым у складзе Кіеўскай губэрні.

Улада ды мясцовае самакіраваньне

Мескі галава — Сяргей Адарыч (па-ўкраінску: Сергій Одарич). Ніжэй пададзены партыйны склад Чаркаскай мескай рады:[4]:

Фракцыя БЮЦФракцыя Партыі РэгіёнаўФракцыя «Справядлівасьць»Фракцыя «Наша Ўкраіна»Дэпутатская група «Дэмакратычны выбар»Фракцыя СПУФракцыя КПУПазапартыйныя
1510977444

Транспарт

Рачны порт на раце Крамянчуцкім вадасховішчы. Ёсьць Аэрапорт. Чыгуначная станцыя. Празь места праходзіць шаша Н16 ЗалатаношаУмань (нацыянальнага значэньня) ды P15 КанеўКрамянчук (рэгіянальнага значэньня).

Гарадзкі транспарт

У горадзе ёсьць тралейбус. Раней, да 2009 году, існаваў і аўтобус. Заменены на маршрутныя таксі.

Насельніцтва

Мова

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская моварасейскаябеларуская
79,05%18,68%0,12%

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі