Чо Кю-Сон
Чо Кю-Сон (па-карэйску: 조규성; нар. 25 студзеня 1998 году) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік дацкага клюбу «Міт’юлян» і нацыянальнай зборнай Рэспублікі Карэя.
Чо Кю-Сон | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 25 студзеня 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 188 см[3] | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Міт’юлян | |
Нумар | 10 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 2020—2023 2021—2022 2023— | Анян Чонбук Хёндэ Мотарз → Кімчхон Санму (арэнда) Міт’юлян | 33 (14) 43 (13) 48 (20) 20 (9) |
Зборныя | ||
2021— | Рэспубліка Карэя | 37 (9) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
Клюбная
Кю-Сон на моладзевым узроўні выконваў функцыі абарончага паўабаронцы, навучаючыся і гуляўчы ў складзе каманды ўнівэрсытэту Кванджу. Тым ня менш, галоўным трэнэр дружыны быў незадаволены выступамі футбаліста і перакваліфікаваў яго ў нападнікі ў 2017 годзе[4].
У 2019 годзе гулец далучыўся да клюбу другога дывізіёну чэмпіянату Рэспублікі Карэя «Анян», дзе раней ужо гуляў некаторы час[5]. Менавіта ў гэты момант талент Кю-Сона цалкам выкрыўся, то бок ён увайшоў у сымбалічную зборную лігі паводле вынікаў сэзон, заняўшы трэці радок у сьпісе найлепшых бамбардзіраў К-Лігі 2. Такія паказьнікі зацікавілі клюбы эліты, дзякуючы чаму нападнік далучыўся да шэрагаў «Чонбук Хёндэ Мотарз» у наступным сэзоне[6].
У новым клюбе футбаліст меў гульнявы час, але эфэктыўна скарыстаць яго ня здолеў. У 2021 годзе ён быў вымушаны часова далучыцца да вайсковага футбольнага клюбу «Кімчхон Санму», дзе выкананьня свайго вайсковага абавязку[7]. Такая зьмена каманды паспрыяла разьвіцьцю гульца, які павысіў свае фізычныя і тэхнічныя здольнасьці[8]. Пачаўшы сэзон 2022 году яшчэ ў вайсковым клюбу, па вяртаньні ў «Чонбук Хёндэ Мотарз» карэец стаў найлепшым бамбарздзірам К-Лігі 1. Ён таксама здабыў разам з клюбам Кубак Рэспублікі Карэя, улучыўшы ключовыя галы ў брамы супернікаў у паўфінале і фінале.
11 ліпеня 2023 года Чо склаў пяцігадовую ўгоду з дацкім клюбам «Міт’юлян»[9]. 22 ліпеня 2023 году гулец дэбютаваў у складзе новай каманды, улучыўшы ў пачатковым матчы мяч у браму «Відаўрэ», што прынесла клюбу перамогу зь лікам 1:0[10].
Міжнародная
Кю-Сон дэбютаваў у складзе зборнай Рэспублікі Карэя 7 верасьня 2021 году ў кваліфікацйным матчы чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Лібану[11]. У лістападзе 2022 году нападнік быў улучаны ў заяўку зборнай на чэмпіянат сьвету 2022 году. У другім матчы дружыны на турніры ён пацэліў галы ў браму зборнай Ганы, але гэта ня здолела ўаратаваць азіяцкую зборную ад паразы. Дзякуючы гэтаму дублю, Кю-Сон стаўшы першым паўднёвакарэйскім гульцом, які калі-небудзь забіў 2 і больш галоў у адным матчы чэмпіянатаў сьвету[12].
Дасягненьні
«Чонбук Хёндэ Мотарз»:
- Чэмпіён Рэспублікі Карэя: 2020
- Уладальнік Кубка Рэспублікі Карэя: 2020, 2022