Карэйская мова

мова, якою гавораць у Карэі

Карэ́йская мова (саманазва: 한국어, трансьл. Hangugeo альбо 조선말, трансьл. Chosŏnmal) — афіцыйная мова Рэспублікі Карэя й КНДР, а таксама адна зь дзьвюх афіцыйных моваў Яньбянь-Карэйскай аўтаномнай акругі правінцыі Гірын Кітаю. Распаўсюджаная ў памянёных краінах і рэгіёнах, а таксама, у якасьці дыяспары, у іншых краінах сьвету, маючы агулам колькасьць носьбітаў каля 80 млн чалавек. Большасьць лінгвістаў клясыфікуе карэйскую як мову-ізалят (то бок як мову, якая не ўваходзіць у іншыя моўныя сем’і)[2][3][4][5][6][7], аднак часам карэйская можа лічыцца адной з моваў спрэчнай алтайскай моўнай сям’і[8]. Марфалягічна належыць да аглютынацыйных моваў, парадак словаў у сказе будуецца паводле схемы SOV — дзейнік-дапаўненьне-выказьнік.

Карэйская мова
한국어, 조선말
Распаўсюджаньне карэйскае мовы ў сьвеце
Ужываецца ў Рэспубліцы Карэя, Паўночнай Карэі, Кітаі, Японіі
Рэгіён Усходняя Азія
Колькасьць карыстальнікаў
Клясыфікацыя Алтайская сям’я (гіпотэза)
  • Карэйскія мовы
    • Карэйская мова
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў Рэспубліцы Карэя,
Паўночнай Карэі,
Кітаі
(Яньбянь-Карэйская
аўтаномная акруга)
Дапаможная мова ў Кітаі,
Японіі,
ЗША,
СНД
Рэгулюецца Нацыянальным Інстытутам карэйскае мовы (Рэспубліка Карэя),
Дасьледчым Інстытутам мовы й грамадзкіх навук
(Кітай, Паўночная Карэя)
Статус: 1 дзяржаўная[d][1]
Пісьмо хангыль і ханча[d]
Коды мовы
ISO 639-1 ko
ISO 639-2(Б) kor
ISO 639-2(Т) kor
ISO 639-3 kor

Цягам больш за тысячагодзьдзе для пісьмовай карэйскай мовы прымянялася адаптаваная вэрсія кітайскага герагліфічнага пісьма, вядомая як ханча, якая дапаўнялася фанэтычнымі сыстэмамі, такімі як хянчхаль, кугёль, іду. У XV ст. пры манарху Сэчжоне Вялікім было вынайдзена ўласнае нацыянальнае пісьмо — хангыль, якое атрымала распаўсюджаньне толькі ў ХХ ст. з-за перавагаў мясцовай арыстакратыі.

Па Карэйскай вайне і ў выніку далейшых палітычных зьменаў утварыліся два адасобленыя літаратурныя стандарты карэйскае мовы, якія маюць адрозьненьні ня толькі ў пісьме, а нават у вымаўленьні, словазьмяненьні дзеясловаў і лексыцы.

Саманазва

Карэйская мова ва ўжытку мае пэўны шэраг саманазваў, якія маюць рознае паходжаньне альбо выкарыстаньне. Незважаючы на гэта, усе яны паходзяць ад карэйскае назвы Карэі і выкарыстоўваюцца як у Паўднёвай, так і ў Паўночнай Карэі.

У Рэспуліцы Карэя часьцей за ўсё прымяняецца назва 한국말 (трансьл. Hangungmal) або, больш фармальныя, 한국어 (Hangugeo) ці 국어 (Gugeo), што літаральна перакладаецца як нацыянальная мова. У КНДР і суседняй Яньбянь-Карэйскай аўтаномнай акрузе Кітаю выкарыстоўваюцца назвы 조선말 (Chosŏnmal) або, больш фармальна, 조선어 (Chosŏnŏ). Карэйская дыяспара краінаў былога СССР мае ўласны дыялект і ўласную саманазву (고려사람, каро-сарам), сярод іх ва ўжытку, як правіла, маецца слова 고려말 (Goryeomal).

Клясыфікацыя

Большая частка сучасных лінгвістаў (гл. вышэй) лічыць кпрэйскую мову мовай-ізалятам. Нягледзячы на гэта, існуюць тэорыі па знаходжаньні роднасьці між карэйскай і шэрагам іншых моваў або моўных сем’яў.

Напрыклад, карэйская мова мае некаторыя паралелі з алтайскімі мовамі, акрэсьліваючыся адсутнасьцю пэўных граматычных элемэнтаў. Пачынаючы з швэдзка-фінскага лінгвіста Густава Рамстэта, некаторыя лінгвісты лічаць карэйскую мову як адну з алтайскіх або роднаснай праалтайскай мове[9]. Тым ня менш, цяперашнія лінгвісты прыходзяць да высновы, што тыпалягічныя падабенствы ня могуць быць выкарыстаныя як доказы на карысьць генэтычнага сваяцтва моваў[10][11].

Існуюе гіпотэза пра сувязь карэйскай зь японскай мовай, на карысьць якой прыводзіцца шэраг сыходжаньняў у лексыцы й граматыцы. Такія лінгвісты як С. Э. Марцін, Р. А. Мілер і С. Старасьцін выявілі каля 25% кагнатаў (словаў, якія маюць агульнае паходжаньне, корань і гучаньне) з 100-слоўнага сьпісу базавай лексыкі Сўодэша, што тэарэтычна дазваляе зблізіць абедзьве мовы больш, чым з астатнімі меркаванымі алтайскімі мовамі[12], аднак у Карэі некаторая ступень антыяпонскіх настрояў спрычыняецца да некаторага непрыманьня гэтае гіпотэзы. Іншыя лінгвісты, перадусім Аляксандар Вовін, сьцьвярджаюць, што карэйска-японскія падабенствы тлумачацца запазычаньнямі, асабліва зь сярэднекарэйскай у заходнія дыялекты старажытнаяпонскай мовы[13].

У старажытныя часы на Карэйскім паўвостраве існавала прынамсі некалькі моваў (сіла, пуё, кагуро, пэкчэ), наконт чаго высоўваліся гіпотэзы пра роднасьць гэтых моваў з карэйскай. На востраве Чэджуда існуе (або, прынамсі, існаваў у нядаўнім часе) уласны дыялект/мова, які, у выпадку разгляданьня яго як не дыялекту карэйскай, а асобнай мовы, можа складаць з карэйскай мовай сукупнасьць г.зв. карэйскіх моваў.

Пісьмовасьць

Сучасная карэйская мова ў Рэспубліцы Карэя і ў КНДР выкарыстоўвае пісьмо хангыль. У адукацыйным працэсе Рэспублікі Карэя існуе вывучэньне пісьмовасьці ханча — пісьма, якое зьяўляецца мясцовай адаптацыяй кітайскіх герогліфаў, і якому ў канцы ХІХ-пачатку ХХ стст. прыйшоў на замену хангыль. У спрошчаным разуменьні хангыль прадстаўляе сабою складовую азбуку — адзін сымбаль, як правіла, пазначае два гукі. Сучасная карэйская артаграфія мае прагалы (у адрозьненьне ад кітайскай або японскай), знакі прыпынку практычна ідэнтычныя эўрапейскім. Традыцыйны парадак запісу ў тэксьце — зьверху данізу справа налева, але ён саступіў месца радкам, якія запісваюцца зьлева направа.

Ніжэй прыведзеная табліца адпаведнасьці сымбаляў хангылю гукам, якія пазначаюцца гэтымі сымбалямі.

Зычныя
Хангыль
НРКМbdjgppttjjkkptchkshssmnngr, l
IPAptt͡ɕkt͡ɕ͈t͡ɕʰshmnŋɾ, l
Галосныя
Хангыль
НРКМieoeaeaoueoeuuiyeyaeyayoyuyeowiwewaewawo
IPAieøɛaouʌɯɰijejajojuɥiwewa

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі