Швэнтышкен

Швэнтышкен (ням. Groß Schwentischken[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Пугачова, рас. Пугачёво) — пасёлак у Расейскай Фэдэрацыі, каля ракі Пісы. Уваходзіць у склад Несьцераўскага раёну Калінінградзкай вобласьці.

Швэнтышкен
лац. Šventyškien
рас. Пугачёво
Краіна:Расея
Суб’ект фэдэрацыі:Калінінградзкая вобласьць
Насельніцтва:
Паштовы індэкс:238024
Геаграфічныя каардынаты:54°26′0″ пн. ш. 22°32′0″ у. д. / 54.43333° пн. ш. 22.53333° у. д. / 54.43333; 22.53333 22°32′0″ у. д. / 54.43333° пн. ш. 22.53333° у. д. / 54.43333; 22.53333
Швэнтышкен на мапе Расеі
Швэнтышкен
Швэнтышкен
Швэнтышкен

Назва

Асноўны артыкул: Сьвінт

Сьвінт, пазьней Швінт або Швэнт (Suint, Schwindt, Schwendt) — імя германскага паходжаньня[3][4].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].

Крыніцы