Энэргія

Энэ́ргія (энэрґія) — характарыстыка руху і ўзаемадзеяньня цел, іх здольнасьці зьдзяйсьняць зьмены ў вонкавым асяродзьдзі; колькасная мера матэрыі.

Рэклямны шчыт беларускім клясычным правапісам з надпісам «Энэргія» на выхадзе з 6-й брамы лётнішча (Нацыянальны аэрапорт «Менск», 2021 год)

Часта можна сустрэць спрошчанае азначэньне энэргіі як здольнасьці цела зьдзяйсьняць працу, зручнае ў мэханіцы.

Асноўнае сьцьвярджэньне пра энэргію носіць назву закон захаваньня энэргіі і складаецца ў тым, што поўная энэргія замкнёнай сыстэмы не зьмяняецца ў часе.

Судачыненьні паміж адзінкамі энэргіі
АдзінкаЭквівалент
у Джу эргу міжд. калу эВ
1 Дж11070,2388460,624146·1019
1 эрг10-712,38846·10-80,624146·1012
1 міжд. Дж1,000191,00019·1070,2388910,624332·1019
1 кгс·м9,806659,80665·1072,342276,12078·1019
1 кВт·г3,60000·1063,60000·10138,5985·1052,24693·1025
1 л·атм101,32781,013278·10924,201763,24333·1019
1 міжд. кал (calIT)4,18684,1868·10712,58287·1019
1 тэрмахім. кал (калТХ)4,184004,18400·1070,999332,58143·1019
1 электрон-вольт (эВ)1,60219·10-191,60219·10-123,92677·10-201