Эстудыянтэс Ля-Плята

аргентынскі футбольны клюб

«Эстудыя́нтэс» (па-гішпанску: Estudiantes) — аргентынскі футбольны клюб з гораду Ля-Плята, які належыць да аглямэрацыі Вялікага Буэнас-Айрэсу. Клюб гуляе ў Прафэсійнай футбольнай лізе, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клюб зьяўляецца адным з самых пасьпяховых у Аргентыне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны зь ліку камандаў, якія не адносяцца да гэтак званай «Вялікай пяцёркі». Асноўным супернікам клюбу ёсьць каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта зь якой выйшлі незадаволеныя гульцы і заўзятары і стварылі клюб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супраціўнікамі носяць назву Дэрбі Ля-Пляты.

Эстудыянтэс
Поўная назваClub Estudiantes de La Plata
Заснаваны4 жніўня 1905
ГорадЛя-Плята, Аргентына
СтадыёнСьюдада-дэ-Ля-Плята
Умяшчальнасьць: 53 000
ПрэзыдэнтХуан Сэбастыян Вэрон[d]
Галоўны трэнэр
ЧэмпіянатПрафэсійная футбольная ліга
 · 20235 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
estudiantesdelaplata.com (гішп.)

Акрамя футбольнай каманды клюб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаваньні.

Гісторыя

У 1905 годзе група футбалістаў і заўзятараў з клюбу «Хімнасія і Эсгрыма» вырашыла сысьці і ўтварыць уласны футбольны клюб, пасьля таго як кіраўніцтва клюбу праігнаравала футбольнай сэкцыяй клюбу, закрыўшы футбольныя палі. Па стварэньні клюбу ўвага надавалася футболу, але цягам дзесяцігодзьдзяў зьявіліся сэкцыі па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, тэнісе, плаваньні і гольфе.

Дасягненьні

  • Уладальнікі Міжкантынэнтальнага кубка: 1968
  • Уладальнікі Міжамэрыканскага кубка: 1968
  • Удакладненьне: А — Апэртура, М — Мэтрапалітана, Н — Насьяналь

Склад

Актуальны на 24 лютага 2024 году
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
1 БрФабрысьё Якавіч2002
2 АбСаід Рамэра1999
3 АбНікаляс Фэрнандэс2002
4 АбСант’яга Флёрэс2001
5 ПАСант’яга Аскасыбар1997
6 АбФэдэрыка Фэрнандэс1989
7 ПАХасэ Соса (капітан)1985
8 ПАФэрнанда Сукі1991
9 НапГвіда Карыльлё1991
10 НапПаблё П’яцьці1989
12 БрМатыяс Мансыльля1996
13 АбГастон Бэнэдэцьці2001
14 АбЭрас Манкуса1999
15 ПАФранка Сапіёля2001
16 НапМаўра Мэндэс1999
ПазыцыяІмяГод нараджэньня
17 ПАХавіер Альтамірана1999
18 НапЭдвін Сэтрэ1998
19 ПААлексіс Маньёма2003
20 АбЭрык Мэса1999
22 ПАЭнса Пэрэс1986
23 НапЭсэк’ель Ная2001
24 ПАБаўтыста Кацюбінскі2001
25 БрХуан Паблё Сасая2001
26 АбЛюсіяна Лёля1987
27 НапХавіер Карэа1992
28 ПАНэўэн Бэнэдэцьці2005
29 ПААксэль Атум2006
32 НапТыяга Палясіяс2001
42 НапМартыніяна Марэна2003

Вонкавыя спасылкі