ФК Эстудыянтэс

аргенцінскі футбольны клуб

«Эстудыя́нтэс» (ісп.: Estudiantes) — аргенцінскі футбольны клуб з горада Ла-Плата, які належыць да агламерацыі Вялікага Буэнас-Айрэса. Клуб гуляе ў Прымеры, дзе праводзіць большую частку сваёй гісторыі. Клуб з’яўляецца адным з самых паспяховых у Аргенціне, менавіта ён у 1967 годзе стаў першым чэмпіёнам краіны з ліку каманд, якія не адносяцца да гэтак званай «вялікай пяцёрцы». Асноўным супернікам клуба з’яўляецца каманда «Хімнасія і Эсгрыма», менавіта з якой выйшлі незадаволеныя ігракі і заўзятары і стварылі клуб «Эстудыянтэс». Матчы паміж гэтымі супернікамі носяць назву Дэрбі Ла-Платы.

Эстудыянтэс
Выява лагатыпа
Поўная назваClub Estudiantes de La Plata
Заснаваны4 жніўня 1905
ГорадЛа-Плата
СтадыёнСьюдад-дэ-Ла-Плата
Умяшчальнасць: 53000
ПрэзідэнтХуан Себасцьян Верон[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатПрымера
20235 месца
Сайтestudiantesdelaplata.com (ісп.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

Акрамя футбольнай каманды клуб мае каманды па баскетболе, гандболе, хакеі на траве, гольфе, валейболе, дзюдо і плаванні.

Дасягненні

  • Чэмпіён Аргенціны: 6
    • 1913, 1967(М), 1982(М), 1983(Н), 2006(А), 2010(А)
  • Уладальнікі Міжамерыканскага кубка: 1
    • 1968
  • Удакладненне: А — Апертура, М — Метрапалітана, Н — Насьяналь

Спасылкі