Юліян Шыбэр

нямецкі футбаліст

Юліян Шыбэр (па-нямецку: Julian Schieber; нарадзіўся 13 лютага 1989, Бакнанг, Нямеччына) — былы нямецкі футбаліст.

Юліян Шыбэр
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся13 лютага 1989(1989-02-13)[1][2] (35 гадоў)
Рост186 см
Вага83 кг
Пазыцыянападнік
Клюбы
ГадыКлюбГульні (галы)¹
2008—2009
2009—2012
2010—2011
2012—2014
2014—2018
2018—2021
Штутгарт II
Штутгарт
Нюрнбэрг (арэнда)
Барусія Дортмунд
Гэрта
Аўгсбург
23 (13)
49 (6)
29 (7)
35 (3)
43 (10)
11 (1)

Кар’ера

«Штутгарт»

Дэбютаваў у Бундэсьлізе матчам супраць «Энэргі» 6 сьнежня 2008 году. 21 студзеня 2009 году Юліян падоўжыў свой кантракт са «Штутгартам» да лета 2011 году[3]. У лютым 2009 году Шыбэр адгуляў свой першы матч у эўракубках у рамках Кубку УЭФА супраць расейскага «Зэніта». 15 жніўня 2009 году забіў свой першы гол у Бундэсьлізе ў дэрбі Бадэн-Вюртэмбэргу супраць клюбу «Фрайбург», матч скончыўся зь лікам 4:2. У ліпені 2010 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Нюрнбэрг» да канца сэзону[4].

«Барусія»

У сэзоне 2012—2013 гадоў стаў гульцом клюбу «Барусія» Дортмунд[5][6]. 4 сьнежня 2012 году забіў свой першы гол у эўракубках клюбу «Манчэстэр Сіці», матч скончыўся зь лікам 1:0.

«Гэрта»

3 ліпеня 2014 году гулец падпісаў 4-гадовы кантракт з клюбам «Гэрта»[7].

Дасягненьні

«Барусія»:

  • Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2013

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі