AKB48

AKB48 (эйкэйбі́ фотіэ́йт, яп. э:кэ:бі: фо:ціэйто) — японская дзявочая поп-група з гораду Токіё. Яна была заснавана вядомым паэтам-сьпеўнікам і прадусарам Ясусі Акімото[1][2][3], які зьяўляецца аўтарам тэкстаў усіх іх песень.

AKB48

AKB48 выступае ў Францыі на Japan Expo ў 2009 годзе
Інфармацыя
Гады2005 — цяперашні час
Адкульквартал Акіхабара, Токіё, Японія
Моваяпонская
Жанр(ы)j-pop, поп
ВыдавецAKS
DefSTAR Records
You, Be Cool!/King Records
УдзельнікіTeam A
Team K
Team B
Team 4
Узнагароды і прэміі
akb48.co.jp
youtube.com/AKB48

AKB48 названая ў гонар такійскага кварталу Акіхабара, які для сьцісласьці называюць проста «Акіба». У Акіхабаре, на восьмым паверсе магазіну Don Quijote, разьмешчаны ўласны тэатар групы[4].

AKB48 была створана на базе гэтага тэатру ў 2005 годзе. Ідэя Акімото складалася ў тым, каб стварыць групу, прыхільнікі якой маглі б папросту наведаць тэатар і ўбачыць сваіх куміраў[1][2]. Група й цяпер выступае там амаль кожны дзень[3], але зараз жадаючых пайсьці столькі, што квіткі распаўсюджваюцца толькі празь лятарэю.

AKB48 занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як «самая шматлікая поп-група» ў сьвеце[5][6]. У цяперашні час яна складаецца з чатырох «каманд»: Team A, Team K, Team B й Team 4, і ўсяго ў групе 59 дзяўчын (па стане на 2 верасьня 2011 году)[7].

Папулярнасьць групы ў Японіі дасягнула фэномэнальных вышынь. Апошнія дзесяць сынглаў AKB48 дасягнулі першага месца ў штотыднёвым чарце кампаніі Орыкон[8], прычым два іх сынгла сталі самымі прадаванымі за ўвесь 2010 год[9], яшчэ два за ўсю першую палову 2011 году[10], а апошнія два паставілі рэкорд сутачных продажаў. Ні адзін сынгл да гэтага ў Японіі ня прадаваўся мільённым накладам за адзін дзень, а групе AKB48 гэта ўдалося ўжо двойчы[11].

Склад

Team A

(«Каманда А» (Ті:м Эй, па-японску: チームA, Ці:му Э:))

Team K

(«Каманда К» (Ті:м Кэй, па-японску: チームK, Ці:му Кэ:))

Team B

(«Каманда B» (Ті:м Бі:, па-японску: チームB, Ці:му Бі:))

Team 4

(«Каманда 4» (Ті:м Фо:, па-японску: チーム4, Ці:му Фо:))

Дыскаграфія

Сынглы

ГодНазваЗаўвагіНайвышэйшая пазіцыяПродажы
(Oricon)
Oricon
Weekly
Singles
Chart
[8]
Billboard
Japan
Hot
100*
[12]
RIAJ
Digital
Track
Chart*
[13][2]
20061«Sakura no Hanabiratachi» (па-японску: 桜の花びらたち)Самастойна выпушчаныя1048 000
2«Skirt, Hirari» (па-японску: スカート、ひらり)1321 000
1«Aitakatta» (па-японску: 会いたかった)Дэбютны сынгл; выпушчаны DefSTAR Records1232**24 000
20072«Seifuku ga Jama o Suru» (па-японску: 制服が邪魔をする)726 000
3«Keibetsu Shiteita Aijō» (па-японску: 軽蔑していた愛情)823 000
4«BINGO!»628 000
5«Boku no Taiyō» (па-японску: 僕の太陽)632 000
6«Yūhi o Miteiru ka?» (па-японску: 夕陽を見ているか?)1020 000
20087«Romance, Irane» (па-японску: ロマンス、イラネ)62224 000
8«Sakura no Hanabiratachi 2008» (па-японску: 桜の花びらたち2008)102626 000
9«Baby! Baby! Baby!»Лічбавы сынгл×
10«Ōgoe Diamond» (па-японску: 大声ダイヤモンド)Першы сынгл на King Records31351**102 000
200911«10nen Zakura» (па-японску: 10年桜, Jūnen Zakura)313131 000
12«Namida Surprise!» (па-японску: 涙サプライズ!)2528175 000
13«Iiwake Maybe» (па-японску: 言い訳Maybe)2211156 000
14«RIVER»1217265 000
201015«Sakura no Shiori» (па-японску: 桜の栞)1115412 000
16«Ponytail to Chouchou» (па-японску: ポニーテールとシュシュ)114753 000
17«Heavy Rotation» (па-японску: ヘビーローテーション)111850 000
18«Beginner»1121 040 000
19«Chance no Junban» (па-японску: チャンスの順番)1112702 000
201120«Sakura no Ki ni Narō» (па-японску: 桜の木になろう)1131 080 000
«Dareka no Tame ni ~What can I do for someone?~»Лічбавы дабрачынны сынгл172
21«Everyday, Kachūsha» (па-японску: Everyday、カチューシャ)1111 583 000
22«Flying Get» (па-японску: フライングゲット)Выд. 24 жніўня 2011 г.1111 579 000
23«Kaze wa Fuiteiru» (па-японску: 風は吹いている)Выд. 26 кастрычніка 2011 г.1111 368 000
22«Ue kara Mariko» (па-японску: 上からマリコ)Выйдзе 7 сьнежня 2011 г.

* Хіт-парад Billboard Japan Hot 100 выходзіць з лютага 2008 году, RIAJ Digital Track Chart выходзіць з красавіка 2009 году.
** у 2010 годзе

Альбомы

Студыйныя альбомы

ГодАльбомПазіцыяПродажы
(Oricon)
Сэртыфікацыя
(RIAJ)
Oricon
Weekly
Albums
Chart
[14]
20081SET LIST ~Greatest Songs 2006–2007~ (па-японску: SET LIST~グレイテストソングス 2006-2007~)

  • Дата рэлізу: 1 лістапада 2008 г.
  • Перавыдадзены 14 красавіка 2010 г. пад назвай «SET LIST ~Greatest Songs~ Kanzenban» (па-японску: SET LIST~グレイテストソングス~完全盤)
  • Лэйбл: DefSTAR Records (DFCL-1429/30 (Limited), DFCL-1431 (Regular), DFCL-1653 (Kanzen)*)

29
2*
54 000
162 000*
Platinum (250 000+)[15]
20102Kamikyokutachi (па-японску: 神曲たち)

  • Дата рэлізу: 7 красавіка 2010 г.
  • Лэйбл: King Records (KIZC-65/6 (Regular), NKCD-6512/3 (Theater))

1540 000Double Platinum[16]
20113Koko ni Ita Koto (па-японску: ここにいたこと)

  • Дата рэлізу: 8 чэрвеня 2011 г.
  • Лэйбл: King Records (KIZC-90117/8 (Limited), KIZC-117/8 (Regular), NKCD-6546 (Theater))

1818 000Million (1 000 000+)[15]

* перавыданьне 2010 году

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

AKB48сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Афіцыйны канал AKB48 на YouTube

Відэакліпы